Мова ў сэрцы назаўсёды

kupalaЯнка Купала

135 год з дня нараджэння

Іван Дамінікавіч Луцэвіч (а такое сапраўднае імя было ў Янкі Купалы) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў самым цэнтры Беларусі — у фальварку Вязынка Мінскага павета — ў сям'і арандатара. На Міншчыне нарадзіліся і бацькі паэта: Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна. Абодва паходзілі з дробнай шляхты. Пабраліся супраць волі бацькоў, Бянігна Іванаўна — парваўшы з сям'ёй.

   Дзяцінства і юнацтва Янкі Купалы прайшло ў вандраваннях па Міншчыне: бацька шукаў больш выгадных умоў арэнды. Маёнтак Юзафова на Барысаўшчыне, Косіна на Лагойшчыне, Сенніца ў Мінскім павеце — такая геаграфія блукання Луцэвічаў у пошуках лепшай долі. А потым быў яшчэ Мінск, фальваркі Прудзішча і Селішча на Міншчыне і іншыя мясціны цэнтральнай Беларусі.

   Янка Купала скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча, вучыўся ў Пецярбургу і ў Маскве. Працаваў хатнім настаўнікам, пісарам, прыказчыкам, на броварах у маёнтках. Супрацоўнічаў у віленскіх выданнях, быў рэдактарам газеты "Наша ніва". У 1916 годзе прызваны ў армію, служыў у Мінску, Полацку. Смаленску. 3 1919 года жыў у Мінску. Удзельнічаў у стварэнні БДУ, АН БССР, нацыянальнага тэатра, выдавецтваў; актыўны дзеяч літаратурна-грамадскага і культурна-мастацкага жыцця рэспублікі. У Айчынную вайну знаходзіўся ў Маскве, потым у пас. Пячышча каля Казані. Трагічна загінуў у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Мінск у 1962 годзе.

   Пісаць Янка Купала пачаў на польскай мове. Першы яго вядомы беларускі верш "Мая доля" датуецца 1904 годам. Творы паэта вызначаюцца глыбіннай народнасцю, фальклорным каларытам. Янка Купала адкрыў вобраз беларускага мужыка, селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, яго духоўнай моцы. Ён стварыў і вобраз Маладой Беларусі, дзе знайшоў раскрыццё бязмежны патрыятызм паэта, яго неўміручая любоў да Бацькаўшчыны. Ён стаў адным з заснавальнікаў беларускай любоўнай і пейзажнай лірыкі. На працягу 1920-1930-х гг. Янка Купала стварае шэраг узораў савецкай паэзіі, якім характэрна пафаснае сцвярджэнне новай явы, абагульненыя малюнкі пераўтварэнняў у краіне. Моцна загучала тэма адказнасці чалавека перад гісторыяй, тэма падзеленай радзімы. У гэты ж час з'явіліся і яго святочна-каляндарныя вершы, у якіх жыццё паказвалася пераважна з параднага боку. Новым у лірыцы паэта была яго цікавасць да дзіцячых вершаў. Апошнія творы Янкі Купалы напісаны ў гады вайны.

   У дарэвалюцыйных паэмах увасоблены рамантычна яркія героі і сюжэты. Паэма-трагедыя "Адвечная песня" — апафеоз сялянскай празе шчасця на зямлі. Класічнымі сталі фальклорна-рамантычныя "Курган", "Бандароўна", "Яна і я", драматычныя "Магіла льва", "Сон на кургане". Першая паэма савецкага часу "Безназоўнае" — услаўленне дзяржаўнасці Беларусі. У драматургіі Купала паспяхова працаваў над стварэннем нацыянальнай камедыі (народная, каларытная "Паўлінка", напісаная ў 1912 годзе) і драмы (псіхалагічна-філасофская "Раскіданае гняздо", 1913 год). Янку Купалу належаць пераклады на беларускую мову "Слова пра паход Ігаравы", твораў польскіх, рускіх, украінскіх паэтаў. Яго творы перакладзены на многія мовы народаў свету. Імем Янкі Купалы названы Інстытут літаратуры АП БССР, тэатр у Мінску, школы, калгасы, вуліцы, бібліятэкі. Пастаўлены помнікі ў Радашковічах, у Мінску (парк і Вайсковыя могілкі), у Вязынцы, Араўпарку ў Нью-Йорку. Працуюць музеі ў Мінску і Пячышчах, створаны мемарыяльныя запаведнікі "Вязынка" і "Ляўкі" (Аршанскі раён). З 1959 года прысуджаецца прэмія імя Янкі Купалы.

     Алесь Адамовіч                               

          90 год з дня нараджэння

Сапраўднае імя Алеся Адамовіча — Аляксандр Міхайлавіч. Нарадзіўся ён 3 верасня 1927 года ў сям'і служачых. Месца нараджэння — вёска Канюхі Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1928 бацькі — Міхаіл Іосіфавіч і Ганна Мітрафанаўна, медыкі па прафесіі — пераехалі з Канюхоў у пасёлак Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Тут будучы пісьменнік вучыўся з першага па сёмы клас. А.Адамовіч - аспірант пры Белдзяржуніверсітэце. 1950-1953 гг.

Любіў кнігі, асабліва А. Пушкіна, шмат разоў перачытваў "Вайну і мір" Л. Талстога, творы М. Горкага, захапляўся В. Бялінскім. Найвялікшым "мужчынскім" аўтарытэтам для школьніка былі бацька і дзядзька (брат маці Антон Мітрафанавіч Тычына — настаўнік матэматыкі). Бацька, які працаваў урачом, самааддана адносіўся да сваёй справы, яго паважалі мясцовыя жыхары, сяляне навакольных вёсак. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька пайшоў на фронт, а маці стала актыўнай удзельніцай падполля, створанага ў пас. Глуша. Ганна Мітрафанаўна забяспечвала медыкаментамі партызан, выконвала розныя іх заданні. Тады ж, у 1942, да партызанскай барацьбы далучыўся і Алесь Адамовіч, якому споўнілася толькі 15 гадоў. У пачатку 1943 уся сям'я Адамовічаў пайшла ў партызанскі атрад імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі Мінскага злучэння. Пазней, пасля выхаду дылогіі "Партызаны", пісьменнік адзначаў: "Калі мне што і ўдалося ў рамане "Вайна пад стрэхамі", дык гэта таму, што раней гэтую кнігу маці напісала ўласным жыццём". Радавым байцом ваяваў ён у партызанскім атрадзе, які дзейнічаў у Бабруйскім і Акцябрскім раёнах. У канцы 1943 частка атрада злучылася з часцямі Савецкай Арміі (усе гэтыя падзеі знайшлі сваё адлюстраванне ў рамане "Сыны ідуць у бой"). У самым пачатку 1944 па камандзіроўцы Цэнтральнага штаба партызанскага руху 17-гадовы юнак паехаў на Алтай, у горад Ленінагорск. Вучыўся ў Ленінагорскім горна-металургічным тэхнікуме і адначасова працаваў. Але яго ўвесь час цягнула дамоў, нясцерпна хацелася даведацца, хто з блізкіх застаўся жывы. Вярнуўшыся ў 1945 на Беларусь, А. Адамовіч экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Стаў камсамольцам. Скончыўшы ў 1950 універсітэт, у 1953 аспірантуру пры ім, два гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці К. Чорнага (1953). З 1954 навуковы супрацоўнік, з 1976 загадчык сектара ўзаемасувязяў літаратур Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. Пасля абароны доктарскай дысертацыі (1962) вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве (1962—66), адначасова выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (1964—66). З 1987 дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кінамастацтва Міністэрства культуры СССР (Масква).

Літаратурную дзейнасць пачаў як крытык, літаратуразнавец у 1950, хаця яшчэ падчас вучобы ў аспірантуры пісаў асобныя старонкі свайго першага рамана.

 Глыбокі, таленавіты даследчык, якому належыць шмат абагульняльных навуковых прац па актуальных праблемах сучаснай савецкай літаратуры, аналізуе шляхі станаўлення беларускага рамана, развіццё сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце рускай і сусветнай літаратур, праблемы пісьменніцкага майстэрства, культуры творчасці. Апублікаваў пятнаццаць манаграфій, шмат літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў. А. Адамовіч — адзін з аўтараў "Гісторыі беларускай савецкай літатуры".

 Часта выступаў з лекцыямі і дакладамі перад насельніцтвам, неаднойчы — за мяжой на міжнародных навуковых з'ездах і канферэнцыях (даклады на 8 Міжнародным з'ездзе славістаў у Заграбе, на Шолахаўскай канферэнцыі ў Лейпцыгу, на сустрэчы нарысістаў і публіцыстаў у Празе). Яго выступленні, лекцыі, даклады прасякнуты антываенным пафасам; гэтым пафасам насычаны і мастацкія, мастацка-дакументальныя творы. Большасць з іх прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, раскрываюць вытокі мужнасці, няскоранасці савецкіх людзей, іх маральную перавагу над ворагам.

 Па сцэнарыю А. Адамовіча на кінастудыі "Беларусьфільм" у 1970 была знята кінадылогія "Партызаны". Па матывах "Хатынскай аповесці" ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР у 1977 пастаўлена п'еса "Вяртанне ў Хатынь". Па матывах кнігі "Я з вогненнай вёскі..." В. Дашук зняў дакументальны фільм "Суд памяці", кампазітар Л. Шлег напісала рэквіем "Памятайце", Новасібірскі тэатр драмы зрабіў інсцэніроўку. У 1985 кінарэжысёрам Э. Клімавым у сааўтарстве з А. Адамовічам знята мастацкая кінастужка "Ідзі і глядзі" (кінастудыі "Масфільм" і "Беларусьфільм"), у аснову якой пакладзена "Хатынская аповесць". Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985) і ўзнагароджаны залатым прызам, атрымаў сусветнае прызнанне, з поспехам дэманструецца на экранах многіх краін свету.

А. Адамовіч актыўна ўдзельнічаў ў грамадскім жыцці. Шмат увагі надаваў выхаванню маладых кадраў. Быў членам Прэзідыума праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, намеснікам старшыні па справах ЮНЕСКА пры Савеце Міністраў СССР, членам рэдкалегіі часопіса "Неман", членам рэдсавета кінастудыі "Беларусьфільм". У 1982 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце 37-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку. У складзе дэлегацый СП СССР неаднойчы выязджаў за мяжу для творчых сустрэч з замежнымі чытачамі. Пабываў у Югаславіі (1956), Італіі (1964), ГДР (1974, 1976), Польшчы (1977, 1983), Балгарыі (1979), ЧССР (1976, 1980), ФРГ (1978), Індыі, Малайзіі, Сінгапуры (1982), Нарвегіі (1986), Індыі (1986) і іншых краінах.

 Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Народны дэпутат СССР з 1989.

 Памёр 26 студзеня 1994 ад хваробы сэрца. Пахаваны ў Глушы, непадалёк ад магіл бацькі, маці, брата, бабулі Ефрасінні Іосіфаўны.

                              Максім Танк

             105 год з дня нараджэння

Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) — народны паэт Беларусі, пісьменнік і перакладчык – нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1914 годзе сям’я Яўгена была змушана выехаць у эвакуацыю і пэўны час жыла ў Маскве. Там Яўген Скурко пайшоў у школу, там прачытаў свае першыя кнігі. А родная Пількаўшчына ў 1921 годзе апынулася за мяжой – паводле ўмоваў Рыжскага замірэння адышла да Польшчы.

Восень 1926 года прывяла будучага паэта Максіма Танка, а тады яшчэ маладога Яўгена Скурко ў Вілейку, куды ён паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі. Хаця таго магло і не атрымацца. Бо сям’я не мела дастаткова грошай на далейшае навучанне сына. У рукапіснай аўтабіяграфіі паэта зазначаецца: “Бацькі мае хацелі, каб я пайшоў вучыцца далей. Але непрыхільна на гэта глядзелі хатнія, баючыся лішніх расходаў у гаспадарцы. Маці плакала начамі, прасіла дзеда, каб пусціў мяне вучыцца ў Вілейку, дзе ў той час была сярэдняя школа. Стары згадзіўся. За лета, пасучы статак, я падрыхтаваўся да экзамена, які я здаў і быў прыняты…”. Хутчэй за ўсё гэта было першае яго знаёмства з горадам. Хаця звязаны лёс Яўгена Іванавіча з Вілейшчынай быў ужо ад пачатку жыццёвага шляху. У гімназіі паэт вучыўся даволі паспяхова. Менавіта там настаўніца рускай мовы і літаратуры Аглаіда Венядзіктаўна Мажухіна прывіла хлопчыку Яўгену любоў да літаратуры, заахвоціла да творчасці. Там жа ён і зрабіў сваю першую літаратурную спробу, пераказваючы ў вершаванай форме легенду пра Шкленікоўскае возера (у Шкленікова паэт хадзіў у польскую пачатковую школу). Але ўжо восенню 1928 года Яўгену Скурко прыйшлося ехаць у Радашковічы, дзе ён працягваў спасцігаць вучнёўства з прычыны закрыцця Вілейскай гімназіі польскімі ўладамі.

Малады Максім Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыёдыках, вёў актыўную грамадска-патрыятычную i культурна-асветную дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i турэмнаму зняволенню на Лукiшках.

У БССР былі допыты ў засценках НКУС. Пасля непрацяглага зняволення паэта засылаюць назад на тэрыторыю “крэсаў усходніх”. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь (дзесьці пасля 4 снежня 1939 г. – са стварэння Вілейскай вобласці), Максім Танк зноў вярнуўся на Вілейшчыну, але ўжо легальна. Ён працуе ў сектары нацыянальных школ Вілейскага абласнога аддзела народнай асветы. Таксама працуе ў аддзеле культуры ў абласной газеце “Вілейская праўда” (выдавалася з лістапада 1939 па люты 1940). Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца –  з 1932 года. Першы верш –  "Заштрайкавалi гіганты-комiны" –  пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы "Беларускае жыццё"     (г. Львоў) 7 красавiка 1932 года.

У 1935 годзе Максім Танк у Вільні пачаў пісаць паэму “Нарач”. Паэма была навеяная Нарачанскай забастоўкай рыбакоў, якая рэхам прайшла па азёрах суседняй Вілейшчыны і даволі далёкім Палессі. З-за цэнзуры цалкам твор надрукаваць было нельга. Таму аўтару прыходзілася, выкрэсліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў “Калоссі”. І тым не менш, некаторыя нумары часопіса з фрагментамі паэмы былі канфіскаваны польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма ў час працы ў Вілейцы, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы.

У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў Максіма Танка "На этапах" (канфiскаваны палiцыяй), у 1937 - другi зборнiк "Журавiнавы цвет" i асобным выданнем паэма "Нарач", у 1938 - трэцi зборнiк "Пад мачтай". Неяк спакваля i ў той жа час iмклiва, для многіх, вiдаць, шмат у чым неспадзявана паэт апынуўся ў цэнтры лiтаратурна-мастацкага жыцця ў 3аходняй Беларусi. Пра яго загаварылi ў друку (ды як загаварылi!), яго творы i кнiгi сталi прадметам шырокага i зацiкаўленага абмеркавання, лiтаратурна-творчых дыскусiй. "Максiм Танк –  гэта вельмi маладая, але сiльная творчасцю iндывiдуальнасць, –  пiсала газета "Наша воля", даючы iнфармацыю аб вечары беларускай паэзii i песнi, якi адбыўся ў Вiленскiм унiверсiтэце 15 сакавiка 1936 года. –  Ягоная творчасць вырасла ў астрогах i, вырваўшыся з турмы, залiла 3аходнюю Беларусь. Творы Танка –  гэта лавiна, гэта бурная хваля, якая парывае ўсiх, трасе ўсiм i ламае ўсё. Танк можа стацца вялiкiм песняром Беларусi, калi не забудзе аб найважнейшай умове – згушчаць чым найбольш думку на палатне вобразу". Дадзеная ўмова – "згушчаць чым найбольш думку на палатне вобразу" –  станецца адным з вядучых мастацка-выяўленчых прынцыпаў, стылеўтваральных сродкаў паэта.

Творчасць Максіма Танка 30-х гадоў вызначалася маштабнасцю гiстарычнага мыслення, шырынёй духоўна-мастацкiх даляглядаў аўтара. Вялiкую папулярнасць у чытача набылi яго вершы "Спатканне", "Песня кулiкоў", "Чорныя скiбы", "Да дня", "Акт першы", "Тры песнi", "Паслухайце, вясна iдзе...", "Раманс", "На пероне" i iнш.

Выконваючы высокую мiсiю гераiчнага змагання за свабоду i незалежнасць роднай Бацькаўшчыны, Максім Танк годна прайшоў дарогамi ахвярнага ваеннага лiхалецця, якое з'явiлася своеасаблiвым працягам заходнебеларускага перыяду жыцця i творчасцi паэта. У гады вайны ён працуе ў газеце "За Савецкую Беларусь", агiтплакаце "Раздавiм фашысцкую гадзiну", пiша i выдае паэму "Янук Сялiба" (1943), зборнiкi вершаў "Вастрыце зброю" i "Праз вогненны небасхiл" (1945).

Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя з'явiўся зборнiк Максіма Танка "Каб ведалi" (1948), справядлiва адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР. Сваiм зместам i пафасам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае, лiрычны герой кнiгі засяродзiўся на асэнсаваннi драматычных i трагічных старонак другой сусветнай вайны. Шмат цiкавых i арыгiнальных твораў увайшло ў наступныя зборнiкi паэта - "На камнi, жалезе i золаце" (1951) i "У дарозе" (1954).

З 1948 па 1966 год Максім Танк працуе галоўным рэдактарм часопiса "Полымя", з 1966 па 1990 год –  першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1971) i СССР (1969-1989), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI - VII склiканняў (1963-1971), з'яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.

У 60-90-я гады выходзяць лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: "Мой хлеб надзённы" (1962), "Глыток вады" (1964), "Перапiска з зямлёй" (1967), "Хай будзе святло" (1972), "Дарога, закалыханая жытам" (1976), "Прайсцi праз вернасць" (1979), "За маiм сталом" (1984) i iнш. Яго мастацкая iндывiдуальнасць дасягае сапраўднага росквiту. М. Танк "моцным творчым парываннем разрывае абалонку звыклай штодзённасцi, адкрывае глыбiнныя ўнутраныя сувязi", якiя iснуюць памiж асобнымi прадметамi i грамадскiмi працэсамi. "Факты i з'явы, уключаныя ў перажыванне, узбуйняюцца, - акцэнтаваў В. Бечык, - рэальныя абставiны пераасэнсоўваюцца, панарамная карцiна жыцця канцэнтруецца ў вобразнае адзiнства. Так раскрываецца сучасная насычанасць чалавечай свядомасцi разнастайным духоўным, палiтычным, побытавым матэрыялам жыцця..."

Вялiкая i плённая грамадска-сацыяльная дзейнасць i багатая i шматстайная лiтаратурна-творчая праца М. Танка былi адзначаны прысваеннем яму высокiх званняў.

М. Танк - Герой Сацыялістычнай Працы (1974), узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР. Ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», званнем народнага паэта Беларусі (1968), Ленінскай прэміі (1978) за зборнік «Нарачанскія сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі. Імем Максіма Танка названы Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт і вуліца ў Мінску.

Памёр Максім Танк 7 жнiўня 1995 года.

Творчасць Максiма Танка– выдатная з'ява ў свеце сучаснай еўрапейскай лiтаратуры. Па меркаваннi У. Конана, паводле свайго мастацкага таленту народны паэт Беларусi - "на ўзроўнi сучасных лаўрэатаў Нобелеўскай прэмii, калi не вышэй некаторых з iх". Напоўненыя глыбокiм фiласофска-аналiтычным асэнсаваннем жыцця i чалавека, высокiм гуманiстычным зместам i грамадзянска-патрыятычным пафасам, яго творы шырока раскрылi асаблiвасцi нацыянальнага характару, гістарычнага шляху i лёсу беларускага народа, выявiлi багацце i шматстайнасць яго гiсторыi i культуры, вялiкiя патэнцыяльныя магчымасцi мовы, пераканаўча абгрунтавалi паўнапраўнае месца беларусаў у еўрапейскай супольнасцi.

              Уладзімір

            Калеснік

     95 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 17.09.1922 г. у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1936 г. паступіў у польскую Наваградскую гімназію. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі працягваў вучобу ў Наваградскай педагагічнай навучальні. З ліпеня 1941 г. прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні. Летам 1942 г. у складзе адной з баявых дружын уступіў у партызанскі атрад імя Чапаева. Дыверсійная група, у якой быў мінёрам, стала заснавальніцай новага атрада «Камсамольскі». З восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам штаба атрада «2-гі Камсамольскі» брыгады «Камсамолец» Баранавіцкага злучэння. У 1943 г. Мірскім падпольным райкомам быў прыняты кандыдатам у сябры КП(б)Б. Скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1949), аспірантуру пры гэтым інсуытуце (1952). З 1952 г. - загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 г. - загадчык кафедры беларускай літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута, узначальваў Берасцейскае абласное літаратурнае аб'яднанне (1956-1970), быў сакратаром аддзялення СП БССР (1981-1983). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1960 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979).

У друку з літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і дакументальнымі творамі выступае з 1953 г. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці» (1981), «Лёсам пазнанае: Выбраныя літаратурныя партрэты» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці» (1990). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1971), «Истории белорусской советской литературы» (1977), а таксама вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для педінстытутаў і ўніверсітэтаў. Напісаў дакументальныя творы «Аповесць пра Таўлая» (часопіс «Полымя», 1964-1965), «Пасланец Праметэя» (1984), сумесна з А.Адамовічам і Я.Брылём кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975). Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі «Сцягі і паходні» (1965) і «Ростані волі» (1990).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні двухтомнай «Истории белорусской дооктябрьской литературы» і «Истории белорусской советской литературы».

            Іван Пташнікаў

     85 год з дня нараджэння

Пташнікаў Іван, нарадзіўся 07.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957-1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962 г. - рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1959 г.

Дэбютаваў з вершам «На полі родным» у 1952.  Першы празаічны твор — аповесць «Чачык» апублікаваў у 1957 (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1989). У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990—1992 — Збору твораў у 4 тамах. Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 па раману «Алімпіяда» — аднайменны тэлеспектакль.

Творчая прыхільнасць І. Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць акупантаў (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалем. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

                                   Якуб Колас

            135 год з дня нараджэння

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя - Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904—1906). За рэвалюцыйную прапаганду ў 1906 годзе быў пераведзены з Пінкавічаў у Верхменскую народную вучэльню Ігуменскага павету. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе 10 ліпеня 1906 года быў звольнены. Зімой 1906—1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У траўні-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню. У 1908 годзе — праца ў прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёну. 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходзкай навучальні ў Пінску.

У час першае сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскаё губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 у чыне падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуяваны ў горад Абаянь на Куршчыне, дзе жыла ягоная жонка з дзецьмі. Працаваў там настаўнікам, школьным інструктарам. Паводле дэкрэту Савецкага ўраду ў пачатку 1918 звольнены з войска як настаўнік.

На выклік ураду БССР у траўні 1921 пераехаў у Менск. Па прыездзе працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыяту асветы, выкладаў у Мінскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэсу ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 — лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадзкай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929—1931, 1935—1938), дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР (1946—1956) і БССР (1938—1956), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэту абароны міру. Акадэмік АН БССР. Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1934 г.

Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі — гэта верш і байка на рускай мове «Весна» («Вясна») і «Ворона и лисица» («Варона і ліса»), фальклёрны сшытак «Наша сяло, людзi i што робiцца ў сяле». У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»). У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песьні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым — кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне — Коўна, 1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), якая ёсць своеасаблівай паэмай вясковага жыцця, аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана ў 1929), аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955, інсцэнавана пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960—1961 гг.), зборнік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш. Няскончанай засталася паэма «На шляхах волі», распачатая ў 1926 г. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.

Аўтар твораў для дзяцей — паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.

Аўтар п’есаў «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).

Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнае крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднай мовы» (1926).

Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора й інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).

Выйшлі зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961—1964), 14-ці (1972—1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся выбраныя творы (апавяданьні, вершы й паэмы).

Лаўрэат Дзяржаўнае прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».

                             Цішка Гартны

              130 год з дня нараджэння

Цішка Гартны, сапраўднае імя Жылуновіч Зміцер Хвёдаравіч, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, пісьменнік, публіцыст.

Нарадзіўся 4 лістапада 1887 года ў мястэчку Капыль, пад Менскам у сялянскай сям'і. Там жа скончыў пачатковую школу і працаваў у гарбарнай майстэрні. Займаўся рэвалюцыйнай і палітычнай дзейнасцю, удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905-1907 гг., працаваў у мясцовай арганізацыі РСДРП. Удзельнічаў у стварэнні Беларускай ССР, з’яўляецца аўтарам маніфесту аб яе абвяшчэнні. Праводзіў прапагандысцкую дзейнасць сярод беларусаў-бежанцаў у Расеі, працаваў палітрабтнікам у штабе арміі. Пасля кастрычніцкага перавароту стаў сакратаром Беларускага нацыянальнага камісарыята пры ўрадзе РСФСР.

Акрамя таго актыўна займаўся гістарычнай і публіцыстычнай дзейнасцю, праявіў сябе як пісьменнік. Некаторы час з’яўляўся галоўным сакратаром, загадчыкам выдавецкага адзела Белнацкама. Рэдактар першай савецкай газеты на беларускай мове "Дзянніца" (1918). Працаваў рэдактарам і сакратаром газеты "Красная заря" у Харкаве, рэдактарам газеты "Савецкая Беларусь", часопіса "Полымя", дырэктарам Дзяржаўнага архіва БССР, загадчыкам Галоўмастацтва і намеснікам народнага камісара асветы БССР. З 1934 г. член Саюза пісьменнікаў БССР і прэзідыума Інбелкульта.

Займаўся навуковай і гістарычнай дзейнасцю. Ў 1928 г. абраны акадэмікам Акадэміі Навук БССР. Працаваў у Інстытуце гісторыі і загадваў выдавецтвам АН БССР.

Быў выключаны з партыі у 1931г. ў сувязі з абвінавачваннямі ў "нацыянал-дэмакратызме", і арыштаваны у 1936 годзе. У турме праз катаванні страціў здароўе , быў абвешчаны псіхічна хворым, і пераведзены ў Магілёў, у псіхіятрычную лячэбніцу, дзе неўзабаве памер ад гангрэны легкіх (па некаторых звестках – скончыў жыццё самагубствам).

15 кастрычніка 1955 г. пастановай Пракуратуры БССР за недаказанасцю складу злачынства была спынена крымінальная справа па абвінавачванню Жылуновіча, ён быў рэабілітаваны ў грамадска-прававых адносінах.

Поўная палітычная рэабілітацыя адбылася 10 верасня 1987 г.

    Валянцін Лукша                                     

          80 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 16.11.1937 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачага.

Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста №– 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацак), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1978 г.

Узнагароджаны медалём і Ганаровым знакам А.П.Гайдара.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982), «Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета - круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973).

Аўтар п'ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачанні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І.Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле твораў А.Грына, 1984), «Пад шыфрам «Зорачка» (1985), «Чароўны камень» (1985).

Пераклаў п'есы С.Міхалкова «Дарагі хлопчык» (1986), М.Рошчына «Уся Надзея» (1986), Е.Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). Напісаў лібрэта оперы «Барвовы золак» (пастаўлена ў 1979).

Многія вершы пакладзены на музыку.

      Алесь Разанаў                                     

          70 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адкуль перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя A. С. Пушкіна, які закончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца».

Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць» (1998).

Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы.

   Алена Васілевіч                                     

       95 год з дня нараджэння

Васілевіч Алена нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка.

Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). З 1950 г. - загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972-1980 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся...»

      Данута Бічэль

   80 год з дня нараджэння

Нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1957 годзе скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча, а ў 1962 годзе — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы. Доўгі час выкладала беларускую мову і літаратуру ў школе рабочай моладзі № 5 г. Гродна. З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна.

У друку з першымі вершамі выступіла ў 1958 годзе. Аўтар кніг паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008). Аўтар паэм і кніг вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985).

За кніжку «Дзе ходзяць басанож» (1983) у 1984 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

                              Максім Гарэцкі

             125 год з дня нараджэння

Гарэцкі Максім Іванавіч (1893-1938) - класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф, мастак арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомы прадстаўнік беларускай думкі, грамадзкі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці.

Жыццёвая і літаратурная біяграфія Максіма Гарэцкага тыповая для пісьменніка-дэмакрата, які прыйшоў у літаратуру з сялянскіх нізоў. Ён нарадзіўся 6(18) лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў беднай сялянскай сям'і. У гэтым глухім кутку Магілёўшчыны прайшло яго маленства. Тут ён вучыўся ў пачатковай школе, а потым у Вольшынскай царкоўнапрыходскай двухкласнай школе (1903—1905), у настаўніцкіх класах у Вольшы (1905—1908). Максім быў здольным, дапытлівым хлопчыкам. Любіў кнігі, шмат чытаў. Ад роднай маці, з вуснаў родных і блізкіх людзей слухаў народныя песні, казкі, легенды. У Максіма, як успамінаў брат Гаўрыла Гарэцкі, вядомы вучоны-геолаг, была добрая музычная памяць. Ён любіў выдумляць нешта сваё, імправізаваць, добра іграў на скрыпцы, балалайцы. Любоў да мастацкага слова абудзілася ў яго рана, у школьным узросце. Літаратура стала яго прызваннем, вызначыла ўвесь яго далейшы жыццёвы шлях.

Дапамагаючы бацькам у працы па гаспадарцы, Максім Гарэцкі марыў аб далейшай вучобе. У 1909 г. ён паступіў у Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча ў 1913 г. быў накіраваны ў Віленскую землеўпарадчую камісію. Працаваў каморнікам. У Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, Лявонам Гмыракам. 

Летам 1914 г. Максіма Гарэцкага павінны былі прызваць у армію. Каб скараціць тэрмін вайсковай службы, ён падае заяву аб залічэнні ў «вольназапісаныя». Адразу трапіў на фронт. Ва Усходняй Прусіі, пад Сталупененам, быў цяжка паранены. Пасля выздараўлення ў пачатку 1916 г. быў залічаны ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Пецярбургу, па заканчэнні якога ў званні прапаршчыка накіраваны на службу ў Іркуцк, потым у Гжацк, а адтуль ізноў другі раз на фронт. Там у лютым 1917 г. цяжка захварэў, лячыўся ў Маскве, Жалезнаводску, адтуль восенню пераехаў у Смаленск, дзе ў той час жыў Янка Купала. Супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского Совета», у газеце «Звязда». У пачатку 1919 г., пасля ўтварэння Літоўска-Беларускай рэспублікі, пераехаў з рэдакцыяй у Вільню. Там займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам беларускай Гімназіі. Пасля акупацыі горада белапалякамі не змог вярнуцца ў БССР. У 1922 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі за сувязь з камуністамі і пасаджаны ў Лукішскую турму.

У кастрычніку 1923 г. Максім Гарэцкі вярнуўся ў Мінск і тут аддаўся літаратурнай і навукова-асветніцкай дзейнасці. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага універсітэта, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У далейшым стаў сапраўдным членам Інбелкульта, пасля працаваў у Акадэміі навук. 

За сваё жыццё М. Гарэцкі зведаў шмат гора і пакутаў. Вайна, раненне, хвароба, Лукішкі — усё гэта ён перажыў. Але самым цяжкім і трагічным быў далейшы лёс пісьменніка. 18 ліпеня 1930 г. М. Гарэцкі быў беззаконна арыштаваны і высланы ў горад Юраў (былая Вятка). Пяць гадоў ссылкі болем адгукнуліся ў яго душы. Мужна перажываў ён нягоды свайго выгнання. У якіх цяжкіх, невыносных умовах ён вымушаяы быў працаваць, колькі выдатных твораў не атрымала беларуская літаратура! Але і ў гэтых неспрыялышх, драматычных абставінах ён не пераставаў тварыць. У гэтыя гады ім быў напісаны вялікі, маштабны раман «Віленскія камунары», распачата праца над «Камароўскай хронікай», «Скарбамі жыцця» і іншымі творамі, якія засталіся незавершанымі.

У лістападзе 1937 г. Максім Гарэцкі быў зноў арыштаваны, прысуджаны да расстрэлу і расстраляны 10 лютага 1938 г. Трагічная смерць заўчасна абарвала жыццё таленавітага пісьменніка, празаіка высокай мастацкай культуры, творчасць якога з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі беларускай літаратуры.

Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі). Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва». У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь», у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон». Выйшлі кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926), аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919), «Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987), раман «Віленскія камунары» (1965), «Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966). Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае», у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах, у 1990 г. - «Творы».

Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).

Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».

         Вінцэнт

Дунін-Марцінкевіч

           210 год з дня нараджэння

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся 4 лютага 1808 г. (па новым стылі) у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у шляхецкай сям'і Яна (Івана) Дуніна-Марцінкевіча і Марцыяны з роду Нядзведзкіх. Хлопчыка назвалі Вінцэнтам Якубам. Ён у той жа дзень быў ахрышчаны ў Бабруйскім парафіяльным касцёле, але не па поўным абрадзе (адной вадой), бо з'явіўся на свет кволым. (Праз некалькі месяцаў яго ахрысцілі яшчэ раз ужо з выкананнем усіх абрадаў - "святымі алеямі".)

Пра юнацкія гады Вінцэнта дакументальна пацверджаных дадзеных мала. Ён рана застаўся без бацькі. Лічылася, што ў 1824 г. скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча, але ёсць звесткі, што ўжо ў 1819 г. Вінцэнт быў адпраўлены ў Санкт-Пецярбург на папячэнне С. Богуша-Сестранцэвіча, чалавека вельмі адукаванага, вучонага-славіста, літаратара, члена Расійскай акадэміі навук, які сам займаўся яго выхаваннем. Існуе версія, што малады Дунін-Марцінкевіч паступіў у Санкт-Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію, але пакінуў вучобу, бо не мог знаходзіцца ў анатамічным пакоі.

З сярэдзіны 1820-х гг. В. Дунін-Марцінкевіч жыў у Мінску, быў на дзяржаўнай службе: памочнікам каморніка і каморнікам межавога суда, служачым палаты крымінальнага суда, перакладчыкам у каталіцкай духоўнай кансісторыі, меў пасаду пры дваранскім сходзе.

У 1831 г. узяў шлюб з дачкой адваката Юзэфай Бараноўскай, з якой яны мелі семярых дзяцей. У 1840 г. набыў невялікі маёнтак Люцынка ў Пяршайскай воласці Мінскага павета (цяпер вёска Малая Люцінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці) і пасяліўся там, пакінуўшы дзяржаўную службу.

Шмат часу праводзіў у Мінску, дзе актыўна ўдзельнічаў у грамадска-культурным і літаратурным жыцці.

У гэты перыяд В. Дунін-Марцінкевіч пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Першыя творы напісаны на польскай мове.

З сярэдзіны 1840-х гг. В. Дунін-Марцінкевіч пачынае супрацоўніцтва з выдаўцамі. У 1846 г. у Вільні асобным выданнем выйшла лібрэта музычна-драматычнага твора - оперы "Сялянка" (пазней з'явілася іншая назва - "Ідылія"). Музыку да яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі з удзелам самога В. Дуніна-Марцінкевіча. Опера была пастаўлена ў пачатку 1852 г. у Мінску тэатрам Дуніна-Марцінкевіча, ролю Навума ў спектаклі выканаў сам аўтар.

Тэатр, або драматычны гурток, Дуніна-Марцінкевіча - створаны ім аматарскі тэатральны калектыў - існаваў у 1840-1850-я гг. Ён лічыцца першым беларускім нацыянальным тэатрам сучаснага тыпу. Трупа складалася больш чым з 20 чалавек, у іх ліку сам пісьменнік, ягоныя дзве дачкі і сын, прадстаўнікі мінскай інтэлігенцыі. У спектаклях удзельнічаў хор сялян з Люцынкі, існаваў і аркестр. Ставіліся галоўным чынам п'есы Дуніна-Марцінкевіча. Публіка і тэатральныя крытыкі адзначалі выдатныя акцёрскія здольнасці самога драматурга. Тэатр прытрымліваўся традыцый народнага мастацтва, вызначаўся дэмакратызмам. Пасля першай жа пастаноўкі "Сялянкі" дзейнасць калектыва была забаронена ўладамі, але спектаклі праходзілі (фактычна нелегальна) у розных гарадах Беларусі да 1856 г.

У 1850-я гг. В. Дунін-Марцінкевіч жыў пераважна ў Мінску. У 1854 г. памерла жонка пісьменніка. Пазней ён узяў шлюб з Марыяй Грушэўскай. Літаратар часта бываў у Вільні, дзе сустракаўся з многімі дзеячамі культуры і навукі. У 1854 г. ажыццявіў паездку на Палессе. Некалькі разоў наведваў Шчаўры. Меў ён шырокія кантакты і з мінскай інтэлігенцыяй: паэтамі, музыкантамі, мастакамі, выдаўцамі.

У гэты перыяд упершыню ў Мінску выйшлі з друку яго паэтычныя зборнікі: "Гапон" (1855 г.), "Вечарніцы і Апантаны" (1855 г.), "Цікавішся? Прачытай!" (1856 г.), "Дудар беларускі, або Усяго патроху" (1857 г.). У выданні ўвайшлі прысвечаныя жыццю сялян вершаваныя аповесці і апавяданні, напісаныя не толькі па-польску, але і па-беларуску. Гэта паэма "Гапон" - першы твор В. Дуніна-Марцінкевіча, створаны цалкам на беларускай мове, дзе апісваецца ўмоўнасць сацыяльнага падзелу грамадства. Беларускамоўныя аповесці "Дурны Зміцер, хоць хітры", "Стаўроўскія дзяды", "Купала", "Шчароўскія дажынкі" маюць выразныя фальклорныя матывы. Сярод апублікаваных у зборніках польскамоўных твораў найбольш значныя - апавяданні "Славяне ў XIX стагоддзі", прысвечанае барацьбе паўднёвых славян супраць туркаў, і "Літаратарскія клопаты" пра нялёгкі лёс пісьменніка, яго матэрыяльныя і душэўныя турботы, а таксама пра радасць ад людской падтрымкі. Апрача таго, у гэтых выданнях змешчаны і вершы на польскай і беларускай мовах.

У 1857 г. В. Дуніным-Марцінкевічам напісаны беларуская балада "Травіца брат-сястрыца", дзе аўтар чарговы раз выкарыстаў фальклорны сюжэт, і "Быліцы, расказы Навума", што складаюцца з вершаваных аповесцяў "Злая жонка", у якой асуджаюцца амаральнасць і распуста, і "Халімон на каранацыі", прысвечанай апісанню святкавання з нагоды ўступлення на царскі пасад Аляксандра II, які абяцаў дараваць народу доўгачаканыя "свабоды". Гэтыя творы былі апублікаваны толькі ў сярэдзіне XX ст. у савецкіх часопісах "Беларусь" і "Полымя".

У другой палове 1850-х гг. В. Дунін-Марцінкевіч пераклаў з польскай мовы на беларускую паэму польскага паэта беларускага паходжання Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш" - эпапею, у якой намалявана шырокая карціна жыцця Беларусі пачатку XIX ст. Гэта быў першы ў свеце пераклад славутага твора на іншую славянскую мову. Але толькі ў 1907 г. у пецярбургскім выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" на падставе захаваўшыхся матэрыялаў (вядомы 4 ацалелыя экзэмпляры) гэты пераклад Дуніна-Марцінкевіча быў выдадзены.

У 1861 г. у Вільні асобным выданнем на польскай мове выйшла вершаванае гістарычнае апавяданне "Люцынка, або Шведы на Літве" (напісана ў 1857 г.), дзе паэтызаваліся мужнасць і гераізм продкаў сучасных беларусаў у барацьбе з захопнікамі. Гэта апошняя кніга В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзеная пры яго жыцці.

В. Дуніну-Марцінкевічу былі блізкія погляды шляхецкіх рэвалюцыянераў пачатку 1860-х гг. У 1861 г. разам з У. Сыракомлем ён ездзіў у Варшаву, па дарозе ў розных населеных пунктах выступаў з патрыятычнымі прамовамі. Дзейнасцю пісьменніка зацікавілася паліцыя, аднойчы паліцэйскія ўлады нават выслалі яго з г. Коўна. У патрыятычным і дэмакратычным духу В. Дунін-Марцінкевіч выхоўваў сваіх дзяцей. Пісьменнік і яго сям'я мелі дачыненне да нацыянальна-вызваленчага руху, падтрымлівалі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.  

Улады падазравалі В. Дуніна-Марцінкевіча ў аўтарстве антыўрадавых выданняў, у прыватнасці агітацыйнай брашуры "Гутарка старога дзеда", дзе выкрываліся царскія парадкі, гучалі заклікі да сялян падтрымаць вызваленчы рух. У 1864 г. ён быў арыштаваны, больш як год прабыў у мінскім турэмным замку. Хоць галоўных абвінавачванняў даказаць не змаглі, на В. Дуніна-Марцінкевіча і яго сям'ю быў накладзены вялікі штраф, маёмасць часткова секвестравана (абмежавана права карыстання), яму самому прадпісвалася жыць, не выязджаючы з Люцынкі, пад наглядам паліцыі. Дачку пісьменніка Камілу на 10 гадоў выслалі на Урал, у г. Салікамск.

Апошнія дзесяцігоддзі жыцця В. Дуніна-Марцінкевіча (з сярэдзіны 1860-х да сярэдзіны 1880-х гг.) прайшлі ў Люцынцы. Жыў ён у той час адасоблена, толькі зрэдку прыязджаў у Мінск. У гэты перыяд В. Дунін-Марцінкевіч шмат пісаў, але ўсе спробы пісьменніка надрукаваць свае творы заканчваліся няўдачай. У 1866 г. ім была напісана на беларускай мове камедыя (ці, як вызначаў яе жанр сам пісьменнік, фарс-вадэвіль) "Пінская шляхта". Яна лічыцца лепшым з твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. У гэтай п'есе высмейваюцца фанабэрыя і адначасова страх перад уладамі дробнай шляхты, несправядлівы суд. Сцэнічнае ўвасабленне"Пінская шляхта" атрымала толькі ў 1917 г., пастаноўку ажыццявіла Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў мінскім гарадскім тэатры. А ў 1918 г. п'еса была ўпершыню апублікавана - у газеце "Вольная Беларусь".

У 1868 г. В. Дуніным-Марцінкевічам створана польскамоўная паэма "З-над Іслачы, або Лекі на сон" (аўтар назваў яе "апавяданнем Навума Прыгаворкі"), дзе ідылічнаму ладу старасвецкіх шляхецкіх засценкаў, які адыходзіць, супрацьпастаўляецца новая рэчаіснасць з яе цынізмам і прагай нажывы. Упершыню гэты твор быў надрукаваны толькі ў 1984 г., ужо ў перакладзе на беларускую мову. 

Па-беларуску і па-польску гаварылі персанажы сатырычнай камедыі "Залёты", якая выйшла з-пад пяра В. Дуніна-Марцінкевіча ў 1870 г. У гэтым творы далейшае развіццё атрымала тэма спажывецтва і беспрынцыпнасці, уласцівых надыходзячаму капіталізму. Польскі тэкст на беларускую мову ў пачатку XX ст. пераклаў Янка Купала, у 1915 г. "Залёты" былі пастаўлены ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. А першая публікацыя гэтай п'есы адбылася ў газеце "Вольная Беларусь" у 1918 г.

У 1876 г. быў узноўлены (на гэты раз сакрэтна) нядаўна зняты нагляд паліцыі над пісьменнікам. Падставай паслужыў той факт, што ў сярэдзіне 1870-х гг. у Люцынцы без афіцыйнага дазволу дзейнічала невялікая прыватная школа, дзе навучала навакольных дзяцей дачка пісьменніка Цэзарына.

У гэты час, як успамінаў адзін з колішніх вучняў школы вядомы беларускі пісьменнік Ядвігін Ш., гаспадар фальварка шмат пісаў і захоўваў свае рукапісы ў вялікім куфры. Але большая частка напісанага не захавалася.

Памёр В. Дунін-Марцінкевіч 29 снежня 1884 г. (па новым стылі). Пахаваны на могілках ва ўрочышчы Тупальшчына недалёка ад Люцынкі.

     Алесь Бачыла

        100 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1934 г. скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум і выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945 г. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-ім Беларускім і 1-ым Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва»: загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952 —1957). У 1951 — 1952 гг. - уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1957-1972 гг. - адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972 — 1978 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1946 г.

Першы верш надрукаваў у 1934 г. Выйшлі кнігі паэзіі «Шляхі» (1947), «Подых вясны» (1950), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Калючая ружа» (1962), «Асенняя аповесць» (паэма, 1965 г.), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Снежная балада» (Выбранае, 1968 г.), «Тры багіні» (1973), «Вершы» (1974), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і зборнік гумарыстычных вершаў «Кавалер Мікіта» (1967), кніга вершаў для дзяцей «Мне купілі самакат» (1981). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1986— 1987 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Аўтар нарыса пра жыццёвы шлях М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971), кнігі «Крыло неспакою» (Пошук, роздум, палеміка, успаміны).

Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (надрукавана і пастаўленаў 1958 г.), «Вернасць» (надрукаванаў 1959 г.), «Калючая ружа» (пастаўлена ў 1960 г., надрукавана ў 1962 г.), «Калі ападае лісце» (пастаўлена ў 1968 г.), «Зорка Венера» (пастаўлена ў 1970 г.) і лібрэта аперэты «Паўлінка» (па аднайменнай камедыі Янкі Купалы, пастаўлена ў 1973 г.). Песні на яго вершы ўвайшлі ў зборнік «Я сэрцам з табою» (1988).

Пераклаў на беларускую мову «Тараса Бульбу» М. Гогаля (з М. Паслядовічам, 1954 г.), «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова (1967), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А.Талстога (1952), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх і латышскіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Дружбы народаў і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).

   Эдуард Валасевіч

100 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 12 сакавіка 1918 года ў горадзе Магілёве ў сям'і  чыгуначніка. У 1935-1936 гг. працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). З 1941 г. у Савецкай Арміі - спачатку ў 1-м камуністычным знішчальным батальёне пры ЦК КП Беларусі, потым - у дзеючай арміі на Бранскім, Заходнім франтах. Быў цяжка паранены (1943).

З лістапада 1943 г. працаваў у Дзяржаўным архіве Аджарскай АССР (г. Батумі), з 1944 г. выкладаў фальклор і расейскую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце. Загадваў аддзелам у абласной газеце «За Радзіму». У 1952 г. пераехаў у Менск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі, у 1970-1974 гг. быў дырэктарам Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах СП СССР.

У друку выступае з 1938 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш - так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Казёл адпушчэння» (1968), «Туды і рак з кляшнёй» (1970), «Сур'ёзна і з усмешкай» (1973), «Палюсы» (байкі і санеты, 1977), «Рагаты анёл» (1978), «Кругавая парука» (1979), «Бегемот і іншыя» (1982), «Яечня на далоні» (1984), «Лірыка і сатыра: Выбранае» (1988), а таксама кніжак-баек для дзяцей «Камар-званар» (1959), «Байкі» (1960), «Горкі мёд» (1967), «Спех - курам на смех» (1982), казкі ў вершах «Дняпроўскія чарадзеі» (1963, 1988).

Камедыі, скетчы выйшлі ў зборніках «Свет клінам не сышоўся» (1958) і «З хворай галавы на здаровую» (1961).

Сябра СП СССР з 1950 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Уладзімір Бутрамееў

     65 год з дня нараджэння

Бутрамееў Уладзімір нарадзіўся 20.03.1953 г. у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1974 г. скончыў геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 г. пераехаў у пасёлак Альберцін на Слонімшчыне. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 г. скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 г. залічаны на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 г.

У рэспубліканскім друку выступае з 1982 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Любить и верить» (Масква, 1986), «Сдвиженье» (Масква, 1990), аповесці «Где праздник, там и я, или Сказка-басня о том, как жил, по свету бродил, умер и живым остался ловкий мужик Нестерка» (зборнік «Дни этого года», Масква, 1986).

Напісаў п'есы «Ізноў Несцерка» (пастаўлена ў 1987), «Страсці па Аўдзею» (1990, пастаўлена ў 1989), аднаактоўку «Живите надеждой» (1984). Адзін з аўтараў сцэнарыя тэлефільма «Наш сад» (з Я.Міцько, пастаўлены ў 1987).

         Генадзь Пашкоў

70 год з дня нараджэння

Генадзь Пятровіч Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948 г. у вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна на Віцебшчыне ў сям'і служачых. Неўзабаве, на пачатку пяцідзесятых, сям'я пераехала на сталае месца жыхарства на Гродзеншчыну. Жылі Пашковы як бы наводшыбе: паміж дзвюх вёсак. Маці працавала не ў той школе, дзе вучыўся сын, а ў васьмігодцы за сем кіламетраў, хадзіла туды і назад пешшу. I хлопчыку часта даводзілася быць аднаму — сам-насам з кнігамі.

Г. Пашкоў уваходзіў у свет са сціплай хаткі, вакол якой заўсёды летам шумела, як мора, жыта, раслі ясень і гнуткія рабінкі. Войстам, дзе жыў і вучыўся паэт, мае сівую гісторыю, прычым пра вельмі даўняе яго паходжанне сведчыць гарадзішча сёмага стагоддзя да нашай эры. Бацьку Г. Пашкова, Пятра Трафімавіча, мужыка з моцнага і разумнага роду, скрышыла вайна, ён цяжка хварэў і найчасцей ляжаў па шпіталях. Маці, Марыі Харытонаўне, выпаў цяжкі лёс: за вайну страціла двух малалетніх дзетак, у трыццаць з нечым гадоў стала ўдавой і адна падымала, ставіла на крыло траіх дзяцей. Выхоўвала іх сумленнымі людзьмі, якія чужы боль успрымалі душою.

 Дзесьці ў шасцідзесятыя гады, калі амерыканцы палілі напалмам в'етнамскія джунглі, дзевяцікласнік Г. Пашкоў надумаў падацца ў добраахвотнікі, старанна напісаўшы на імя раённага ваенкома заяву-просьбу паслаць на дапамогу сяброўскаму народу. Агледзеўшы яго з ног да галавы і насмешліва чмыхнуўшы, маёр параіў закончыць інстытут. Апошнія словы, як кіпенем, ашпарылі, бо ў будучым «добраахвотнік» бачыў сябе выключна вайскоўцам. Праўда, было ў юнака і захапленне словам: ён друкаваў свае допісы ў раённай газеце «Светлы шлях». Напачатку — празаічныя, пасля — вершаваныя. Вершы пачаў пісаць, як прызнаецца сам творца, ужо добра начытаўшыся. Садзейнічаў жаданню пісаць прыклад здольнага паэта Івана Станкевіча, які вучыўся ў адной школе з ім і паступіў на філалагічны факультэт. У 1966 г. Г. Пашкоў скончыў Войстамскую сярэднюю школу і таксама стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

 Генадзь Пашкоў — паэт-«сямідзесятнік», прадстаўнік пакалення, якое часам незаслужана папракаюць за нязначнасць мастацкіх адкрыццяў, за сузіральна-краявідную апісальнасць, быццам не ў час выкрасанае трапяткое слоўца. А між тым паэзія-берагіня адорвала яго цудатворным уменнем слухаць зямлю, з глыбінных нетраў якой нашэптавалася невытлумачальная ўлюбёнасць да гаючай празрыстай кроплі кляновіка, да гравюр дарог, да медунічных вятроў, да журавінавага вострава, да светлай журбы радзімай зямелькі.

 Г. Пашкоў — творца ад зямлі, і зямное прыцяжэнне — бадай, адна з вызначальных катэгорый паэтавага мыслення, паэтавай споведзі. Звабнае спасціжэнне зямнога паўшэпту чуецца яму ля Чашнікаў, дзе нарадзіўся; ля Смаргоні, дзе вырас; чуецца і на Палессі, дзе не адну сотню кіламетраў прайшоў на вёслах па Гарыні і Прыпяці.

 Першыя вершы паэта пабачылі свет у калектыўным зборніку маладых універсітэцкіх паэтаў «Узлёт» (1967). Студэнцкія гады былі вясёлыя: з паездкай на цаліну, з цікавай практыкай у газетах, на радыё. Тады ўпершыню сутыкнуўся з бюракратыяй, з яе вечным імкненнем навязаць журналісту, як і пра што трэба пісаць. У 1971 г. скончыў факультэт журналістыкі, ужо стала працуючы ў рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва Рэспубліканскага радыё.

 Па збегу акалічнасцей у адзін і той жа жнівеньскі дзень 1972 г. атрымаў адразу два запрашэнні на працу — у рэдакцыю часопіса «Полымя» і ў штотыднёвік «Літаратура і мастацтва». Абраўшы «Полымя», працаваў літаратурным супрацоўнікам на два аддзелы — паэзіі, які ўзначальваў Анатоль Вялюгін, і нарыса з публіцыстыкай — на чале з Іванам Чыгрынавым. Выконваючы даручэнне галоўнага рэдактара Кастуся Кірэенкі «падняць» рабочую тэматыку ў часопісе, надрукаваў шэраг нарысаў, якія пасля склалі кнігу «Будзень як свята» (1977). Праўда, дэбютаваў у літаратуры Г. Пашкоў усё ж кнігай паэзіі «Кляновік» (1975). У 1979 г. ён стаў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», а ў канцы 80-х гадоў быў абраны сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў, не пакідаючы пасады ў «Полымі». З 1989 г. працаваў кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ. Як вядома, гэта быў час крутой раскруткі «перабудовы», і пісьменніцкая арганізацыя настойліва ўцягвалася ў палітычны вір. «Часта мы самі таго не заўважаючы, пілавалі сук, на якім утульна сядзелі. Колькі вылілі слоў, колькі энергіі перакіпела! — успамінае Генадзь Пятровіч. — Ёсць што ўзважыць, ёсць пра што згадаць, і ў гэтым сэнсе я нават удзячны лёсу, што са жніўня 1989 г. па жнівень 1991 апынуўся на караблі, які цярпеў крушэнне. I нават у якасці сціплага кансультанта гуманітарнага аддзела ЦК КПБ я меў магчымасць больш выразна адчуць некаторыя з'явы той пары, убачыць пэўныя сістэмы іх, распазнаць канкрэтных выканаўцаў».

 З лютага 1996 г. Г. Пашкоў — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», а перад тым быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў недзяржаўную «Цэнтральную газету». Падрыхтоўка фундаментальных энцыклапедычных і даведачных выданняў, якія разлічаны на дзесяцігоддзі і не могуць паддавацца хутказменнай кан'юнктуры часу, цалкам ахапіла яго. Па сутнасці, побач з творчасцю гэтая праца стала асноўным сэнсам яго жыцця. Нягледзячы на вялікую адміністрацыйна-службовую занятасць, Генадзь Пашкоў актыўна працуе на творчай ніве. Апроч ужо згаданых паэтычнай кнігі «Кляновік», зборніка нарысаў «Будзень як свята», яго пяру належыць шэраг высокамастацкіх кніг самага рознага жанравага дыяпазону: «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву...» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Палескія вандроўнікі» (1998). Выйшлі таксама зборнікі паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999). Ён адзін з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так...»

 За паэтычныя кнігі «Красный жаворонок» (1977) і «Дыстанцыя небяспекі» (1979) яму прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1980). У 1998 г. стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Генадзь Пятровіч Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948 г. у вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна на Віцебшчыне ў сям'і служачыХ. Неўзабаве, на пачатку пяцідзесятых, сям'я пераехала на сталае месцажыхарства на Гродзеншчыну, таму дзяцінства, а пасля, па сутнасці, і ўсё юнацтва адзвінелі на смаргонскай зямлі (на сутыку з Вілейшчынай і Мядзельшчынай), на зялёным, у рабінавым атачэнні хутарку паблізу вёскі Войстам. Якраз педагагічная спецыяльнасць маці і стала прычынай пераезду сям'і на новае месцажыхарства, бо шмат якіх спецыялістаў у той час накіроўвалі ў заходнія раёны дапамагаць хутчэйшаму іх уздыму і цяснейшаму аб'яднанню з рэгіёнамі ўсходнімі. Жылі Пашковы як бы наводшыбе: паміж дзвюх вёсак. Маці працавала не ў той школе, дзе вучыўся сын, а ў васьмігодцы за сем кіламетраў, хадзіла туды і назад пешшу. I хлопчыку часта даводзілася быць аднаму — сам-насам з кнігамі. Г. Пашкоў уваходзіў у свет са сціплай хаткі, вакол якой заўсёды летам шумела, як мора, жыта, раслі ясень і гнуткія рабінкі. Войстам, дзе жыў і вучыўся паэт, мае сівую гісторыю, прычым пра вельмі даўняе яго паходжанне сведчыць гарадзішча сёмага стагоддзя да нашай эры. Бацьку Г. Пашкова, Пятра Трафімавіча, мужыка з моцнага і разумнага роду, скрышыла вайна, ён цяжка хварэў і найчасцей ляжаў па шпіталях. Маці, Марыі Харытонаўне, выпаў цяжкі лёс: за вайну страціла двух малалетніх дзетак, у трыццаць з нечым гадоў стала ўдавой і адна падымала, ставіла на крыло траіх дзяцей. Выхоўвала іх сумленнымі людзьмі, якія чужы боль успрымалі душою.

 Па збегу акалічнасцей у адзін і той жа жнівеньскі дзень 1972 г. атрымаў адразу два запрашэнні на працу — у рэдакцыю часопіса «Полымя» і ў штотыднёвік «Літаратура і мастацтва». Абраўшы «Полымя», працаваў літаратурным супрацоўнікам на два аддзелы — паэзіі, які ўзначальваў Анатоль Вялюгін, і нарыса з публіцыстыкай — на чале з Іванам Чыгрынавым. Выконваючы даручэнне галоўнага рэдактара Кастуся Кірэенкі «падняць» рабочую тэматыку ў часопісе, надрукаваў шэраг нарысаў, якія пасля склалі кнігу «Будзень як свята» (1977). Праўда, дэбютаваў у літаратуры Г. Пашкоў усё ж кнігай паэзіі «Кляновік» (1975). У 1979 г. ён стаў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», а ў канцы 80-х гадоў быў абраны сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў, не пакідаючы пасады ў «Полымі». З 1989 г. працаваў кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ. Як вядома, гэта быў час крутой раскруткі «перабудовы», і пісьменніцкая арганізацыя настойліва ўцягвалася ў палітычны вір.

   Мар’ян Дукса

75 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1958-1960 гг. займаўся ў Свірскай навучальні механізацыі, закончыўшы яе, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і пачаў працаваць настаўнікам Сольскай сярэдняй школы ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.

На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц»(1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу вершаў і паэм «Заснежаныя ягады».

       Янка Маўр

135 год з дня нараджэння

Янкa Мaўp (Івaн Мixaйлaвiч Фёдapaў) —нapaдзiўcя 28 кpacaвiкa (11 мaя) 1883 г. y г. Лiбaвe (Лaтвiя). Бaцькa, cтaляp, paнa пaмёp, i paзaм з мaцi мaлы Янкa пepaexaў нa яe paдзiмy ў вёcкy Лeбянiшкi былoй Кoвeнcкaй Гyбepнi. Хлoпчык poc y бeднacцi i няcтaчы, i тoлькi дзякyючы caмaaxвяpным нaмaгaнням мaцi, якaя мapылa чaгo б гэтa нe кaштaвaлa вывyчыць cвaйгo cынa. У 1895 г. ён зaкaнчвae пaчaткoвyю шкoлy, a ў 1899 — Кoвeнcкae paмecнae вyчылiшчa, пacля чaгo пacтyпae ў Пaнявeжcкyю нacтaўнiцкyю ceмiнapыю, aдкyль y кaнцы 1902 г. зa вaльнaдyмcтвa, "зa cyмнeннi ў pэлiгii" ягo выключaюць з aпoшнягa, выпycкнoгa, клaca. Аднaк пacвeдчaннe нacтaўнiкa пaчaткoвaй шкoлы (1903) ён ycё ж aтpымaў, здaўшы экcтэpнaм экзaмeны зa ceмiнapcкi кypc. Пpaцaвaць пaчынaў y шкoлe пaд Пaнявeжaм (Нoвae Мecцa), зaтым быў пepaвeдзeны ў вёcкy Бытчa нa Бapыcaўшчынe.    Сaмaя яpкaя пaдзeя ў бiягpaфii пicьмeннiкa — yдзeл paзaм з Якyбaм Кoлacaм y нeлeгaльным нacтaўнiцкiм з'eздзe, штo aдбыўcя ў вёcцы Мiкaлaeўшчынa ў 1906 г. Сyдoвaя cпpaвa цягнyлacя дoўгa, aмaль двa гaды. Фёдapaвa дa пeдaгaгiчнaй пpaцы нe дaпycцiлi i ўзялi пaд нaгляд пaлiцыi. Тoлькi пpaз 5 гaдoў, y 1911 г., ямy ўдaлocя ўлaдкaвaццa выклaдчыкaм y пpывaтнaй гaндлёвaй шкoлe Мiнcкa, a з вoceнi 1917 г. ён cтaў нacтaўнiкaм гeaгpaфii i гicтopыi ў мiнcкaй чыгyнaчнaй гiмнaзii, a пacля pэвaлюцыi cтaў нacтaўнiкaм 25-й чыгyнaчнaй шкoлы iмя А. Р. Чapвякoвa.    Нacтaўнiцкyю пpaцy Фёдapaў пaкiнyў тoлькi ў 1930 г., кaлi пepaйшoў нa пpaцy ў дзяpжaўнae выдaвeцтвa Бeлapyci, дзe пpaцaвaў aж дa 1936 г. yключнa. У дyшы ж ён ycё poўнa зacтaвaўcя нacтaўнiкaм.    Лiтapaтypнaя твopчacць нaпaчaткy i выcпявaлa з пaтpэб пeдaгaгiчнaй пpaцы, з жaдaння зaxaпiць вyчняў пpaгaй вeдaў aб бязмeжнacцi cвeтy i няcпыннacцi paзвiцця чaлaвeцтвa, aлe ў xyткiм чace cтaлa нeaдoльнaй твopчaй пaтpэбaй, yнyтpaнaй нeaбxoднacцю.

Аднa зa aднoй выxoдзяць y 1928 г. aпoвecцi тaк звaнaгa мaйнpыдaўcкaгa цыклa: "У кpaiнe paйcкaй птyшкi" (1926), "Сын вaды" (1927), дзe aўтap выcтyпae як aбapoнцa пpaвoў кaлaнiяльныx i зaлeжныx нapoдaў.

Вялiкyю Айчыннyю вaйнy Янкa Мaўp, aпынyўшыcя дaлёкa aд poднaй зямлi, cпaчaткy ў Нoвaciбipcкy, зaтым y Алмa-Ацe, пepaнёc як цяжкoe выпpaбaвaннe фiзiчныx i дyxoўныx ciл, нaвaт як "пcixiчнyю тpaўмy", aб чым пpызнaeццa ў лicцe дa X. Шынклepa aд 2 лютaгa 1942 г. У 1943 г. пicьмeннiк пepaязджae ў Мacквy, дзe тpaпляe ў бaльнiцy, мoцнa зaxвapэўшы. Вяpтaeццa ў poдны Мiнcк пacля вызвaлeння ягo aд фaшыcцкaгa нaшэcця.    Вaйнa пpaнiзлiвым бoлeм yвaйшлa ў твopы пicьмeннiкa. Нa пpaцягy 1946-1948 гг. ён paзaм з П. Рyнцoм зaймaўcя збopaм i pэдaгaвaннeм дзiцячыx ycпaмiнaў пpa вaйнy для кнiгi "Нiкoлi нe зaбyдзeм", якaя выйшлa ў 1948 г. з пpaдмoвaй Якyбa Кoлaca i aтpымaлa выcoкyю aцэнкy гpaмaдcкacцi нe тoлькi ў Бeлapyci, aлe i шыpoкa зa яe мeжaмi. Гэтa кнiгa yнiкaльнaя, нaпicaнaя кpывёю cэpцa caмix дзяцeй, якiя пpaйшлi з нeвepaгoднымi пaкyтaмi пpaз пeклa кpывaвaй вaйны. Ад "Нiкoлi нe зaбyдзeм" вядзe дapoгa дa кнiг "Я з вoгнeннaй вёcкi..." Алecя Адaмoвiчa, Янкi Бpыля, У. Кaлecнiкa, "Блaкaднaя кнiгa" Алecя Адaмoвiчa i Д. Гpaнiнa, "Апoшнiя cвeдкi" i "У вaйны нe жaнoчы твap" Святлaны Алeкcieвiч, якiя ў 70-80-x гaдax aзнaмeнaвaлi нoвыя вexi ў paзвiццi дaкyмeнтaльнaй лiтapaтypы пpa Вялiкyю Айчыннyю вaйнy. Бoльш тaгo, дaкyмeнтaльнyю пpaўдy пepшaй кнiгi дзiцячыx ycпaмiнaў aб ёй y знaчнaй cтyпeнi ўвaбpaлi ў cябe i нeкaтopыя мacтaцкiя твopы, y якix пaкaзвaeццa тpaгiчны лёc вaeннaгa дзяцiнcтвa ("Сyд y Слaбaдзe" Вiктapa Кaзькo), y тым лiкy i acoбныя aпaвядaннi caмoгa Янкi Мaўpa.    Тoe, штo зaўвaжaлacя paнeй — yзpocшaя ўвaгa дa дзiцяцi як дa acoбы, штo знaxoдзiццa ў пpaцэce фapмipaвaння i пcixiчнaгa paзвiцця, нaкipaвaнacць нa cпacцiжэннe кaнкpэтныx acaблiвacцeй "cyвepэннaгa" дзiцячaгa cвeтy, — cпaлyчaeццa цяпep з дpaмaтызмaм cюжэтa, вacтpынёй кaлiзii. Нaйбoльш яcкpaвa гэтaя тэндэнцыя выяўляeццa ў aпaвядaнняx "Зaвoштa?" (1946) (y acнoвy ягo пaклaдзeны pэaльны тpaгiчны фaкт — гiбeль жoнкi i cынa пicьмeннiкa Мixacя Лынькoвa), "Зaпicкa" (1950), "Мaкciмкa" (1946), якiя няcyць y caбe мoцны гyмaнicтычны зapaд.    "Фaнтaмaбiль пpaфecapa Цылякoўcкaгa" (1954) — гэтa, мoжнa лiчыць, тpэцi "зaxoд" aўтapa ў acвaeннi жaнpy нaвyкoвaй фaнтacтыкi: пoдcтyпaмi дa ягo з'явiлicя фaнтacтычнaя кaзкa "Вaндpaвaннe пa зopкax" (1927) з цыклa "Пiянepcкiя кaзкi", a зaтым — "Апoвecць бyдyчыx дзён" (1932) — y жaнpы caцыяльнaй yтoпii

Зaзipaючы ў бyдyчae, Янкa Мaўp aднaчacoвa вяpтaўcя дa cвaix вытoкaў, y блiзкae cэpцy мiнyлae, пpaцягвaючы пpaцaвaць нaд aўтaбiягpaфiчнaй тpылoгiяй "Шляx з цeмpы", пepшaя чacткa якoй былa нaпicaнa, пaвoдлe cвeдчaння aўтapa, y 1920 гoдзe. Дpyгaя чacткa дaтyeццa 1956-м, тpэцяя — 1957 г.   

Стaн здapoўя нe дaзвoлiў aўтapy aжыццявiць cвoй нaмep пepaпpaцaвaць тpэцюю чacткy "Шляxy з цeмpы" i здзeйcнiць зaдyмy чaцвёpтaй чacткi. Ён пaмёp 3 жнiўня 1971 г., aлe i ў нe зaвepшaным дa кaнцa выглядзe aпoвecць пa acнoўныx мacтaцкix пapaмeтpax yяўляe caбoй apгaнiчнae цэлae.

Уклaд Янкi Мaўpa ў paзвiццё бeлapycкaй дзiцячaй лiтapaтypы вымяpaeццa нe тoлькi i нe cтoлькi caмaкaштoўнacцю ягo твopaў як з'яў мacтaцтвa, кoлькi тым. штo ён як пepшaaдкpывaльнiк i пepшaпpaxoдцa вызнaчыў дaлeйшы кipyнaк яe paзвiцця ў гaлiнe пpoзы, cтaў cтвapaльнiкaм нoвыx для яe жaнpaвыx фopмaў — пpыгoднiцкaгa paмaнa, пpыгoднiцкaй aпoвecцi, a тaкcaмa aпoвecцeй aўтaбiягpaфiчнaй i нaвyкoвa-фaнтacтычнaй. 

  Янкa Мaўp cмeлa пaшыpыў чacaвыя i пpacтopaвыя мeжы бeлapycкaй дзiцячaй лiтapaтypы. Чaлaвeк y cвaiм гicтapычным paзвiццi (aд пepшaбытныx чacoў дa acвaeння кocмacy), acoбa дзiцяцi нa poзныx cтyпeняx yзpocтaвaй лecвiцы (aд мaлeчcтвa дa юнaцтвa), y пpaцэce cтaнaўлeння i caмacцвяpджэння, штo aкyмyлюe вoпыт, нaзaпaшaны чaлaвeцтвaм, — вocь штo cклaдae acнoўны мacтaцкi змecт твopчacцi пicьмeннiкa.

Уладзімір Карызна

80 год з дня нараджэння

Карызна Уладзімір  нарадзіўся 25.05.1938 г. у вёсцы Закружка Менскага раёна ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961) працаваў выкладчыкам беларускай і расейскай мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, у гэты час узначальваў літаратурнае аб'яднанне пры раённай газеце «Браслаўская звязда». З 1967 г. - рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё, з 1980 г. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1981 г. - старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1970 г.

Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (вершы і паэма, 1972), «Цеплыня» (паэма, вершы, песні, 1977), «Цішыня баразны» (вершы і паэма, 1981), «Шумяць вербы» (вершы, песні, 1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (вершы, паэмы, песні, 1988), кніжкі вершаў для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Малююць дзеці» (з А.Вольскім, 1984), «Зямля - два паўшар'і» (1988), «Мір і сонейка для ўсіх» (1990).

Больш за сотню вершаў пакладзена на музыку. Выдадзены зборнікі песень «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990).

Пераклаў зборнік вершаў А.Матуціса «Мамін пірог» (1986), шматлікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР».

     Алесь Адамовіч                               

          90 год з дня нараджэння

Сапраўднае імя Алеся Адамовіча — Аляксандр Міхайлавіч. Нарадзіўся ён 3 верасня 1927 года ў сям'і служачых. Месца нараджэння — вёска Канюхі Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1928 бацькі — Міхаіл Іосіфавіч і Ганна Мітрафанаўна, медыкі па прафесіі — пераехалі з Канюхоў у пасёлак Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Тут будучы пісьменнік вучыўся з першага па сёмы клас. А.Адамовіч - аспірант пры Белдзяржуніверсітэце. 1950-1953 гг.

Любіў кнігі, асабліва А. Пушкіна, шмат разоў перачытваў "Вайну і мір" Л. Талстога, творы М. Горкага, захапляўся В. Бялінскім. Найвялікшым "мужчынскім" аўтарытэтам для школьніка былі бацька і дзядзька (брат маці Антон Мітрафанавіч Тычына — настаўнік матэматыкі). Бацька, які працаваў урачом, самааддана адносіўся да сваёй справы, яго паважалі мясцовыя жыхары, сяляне навакольных вёсак. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька пайшоў на фронт, а маці стала актыўнай удзельніцай падполля, створанага ў пас. Глуша. Ганна Мітрафанаўна забяспечвала медыкаментамі партызан, выконвала розныя іх заданні. Тады ж, у 1942, да партызанскай барацьбы далучыўся і Алесь Адамовіч, якому споўнілася толькі 15 гадоў. У пачатку 1943 уся сям'я Адамовічаў пайшла ў партызанскі атрад імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі Мінскага злучэння. Пазней, пасля выхаду дылогіі "Партызаны", пісьменнік адзначаў: "Калі мне што і ўдалося ў рамане "Вайна пад стрэхамі", дык гэта таму, што раней гэтую кнігу маці напісала ўласным жыццём". Радавым байцом ваяваў ён у партызанскім атрадзе, які дзейнічаў у Бабруйскім і Акцябрскім раёнах. У канцы 1943 частка атрада злучылася з часцямі Савецкай Арміі (усе гэтыя падзеі знайшлі сваё адлюстраванне ў рамане "Сыны ідуць у бой"). У самым пачатку 1944 па камандзіроўцы Цэнтральнага штаба партызанскага руху 17-гадовы юнак паехаў на Алтай, у горад Ленінагорск. Вучыўся ў Ленінагорскім горна-металургічным тэхнікуме і адначасова працаваў. Але яго ўвесь час цягнула дамоў, нясцерпна хацелася даведацца, хто з блізкіх застаўся жывы. Вярнуўшыся ў 1945 на Беларусь, А. Адамовіч экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Стаў камсамольцам. Скончыўшы ў 1950 універсітэт, у 1953 аспірантуру пры ім, два гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці К. Чорнага (1953). З 1954 навуковы супрацоўнік, з 1976 загадчык сектара ўзаемасувязяў літаратур Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. Пасля абароны доктарскай дысертацыі (1962) вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве (1962—66), адначасова выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (1964—66). З 1987 дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кінамастацтва Міністэрства культуры СССР (Масква).

Літаратурную дзейнасць пачаў як крытык, літаратуразнавец у 1950, хаця яшчэ падчас вучобы ў аспірантуры пісаў асобныя старонкі свайго першага рамана.

 Глыбокі, таленавіты даследчык, якому належыць шмат абагульняльных навуковых прац па актуальных праблемах сучаснай савецкай літаратуры, аналізуе шляхі станаўлення беларускага рамана, развіццё сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце рускай і сусветнай літаратур, праблемы пісьменніцкага майстэрства, культуры творчасці. Апублікаваў пятнаццаць манаграфій, шмат літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў. А. Адамовіч — адзін з аўтараў "Гісторыі беларускай савецкай літатуры".

 Часта выступаў з лекцыямі і дакладамі перад насельніцтвам, неаднойчы — за мяжой на міжнародных навуковых з'ездах і канферэнцыях (даклады на 8 Міжнародным з'ездзе славістаў у Заграбе, на Шолахаўскай канферэнцыі ў Лейпцыгу, на сустрэчы нарысістаў і публіцыстаў у Празе). Яго выступленні, лекцыі, даклады прасякнуты антываенным пафасам; гэтым пафасам насычаны і мастацкія, мастацка-дакументальныя творы. Большасць з іх прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, раскрываюць вытокі мужнасці, няскоранасці савецкіх людзей, іх маральную перавагу над ворагам.

 Па сцэнарыю А. Адамовіча на кінастудыі "Беларусьфільм" у 1970 была знята кінадылогія "Партызаны". Па матывах "Хатынскай аповесці" ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР у 1977 пастаўлена п'еса "Вяртанне ў Хатынь". Па матывах кнігі "Я з вогненнай вёскі..." В. Дашук зняў дакументальны фільм "Суд памяці", кампазітар Л. Шлег напісала рэквіем "Памятайце", Новасібірскі тэатр драмы зрабіў інсцэніроўку. У 1985 кінарэжысёрам Э. Клімавым у сааўтарстве з А. Адамовічам знята мастацкая кінастужка "Ідзі і глядзі" (кінастудыі "Масфільм" і "Беларусьфільм"), у аснову якой пакладзена "Хатынская аповесць". Фільм атрымаў першую прэмію на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985) і ўзнагароджаны залатым прызам, атрымаў сусветнае прызнанне, з поспехам дэманструецца на экранах многіх краін свету.

А. Адамовіч актыўна ўдзельнічаў ў грамадскім жыцці. Шмат увагі надаваў выхаванню маладых кадраў. Быў членам Прэзідыума праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, намеснікам старшыні па справах ЮНЕСКА пры Савеце Міністраў СССР, членам рэдкалегіі часопіса "Неман", членам рэдсавета кінастудыі "Беларусьфільм". У 1982 як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце 37-й сесіі Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку. У складзе дэлегацый СП СССР неаднойчы выязджаў за мяжу для творчых сустрэч з замежнымі чытачамі. Пабываў у Югаславіі (1956), Італіі (1964), ГДР (1974, 1976), Польшчы (1977, 1983), Балгарыі (1979), ЧССР (1976, 1980), ФРГ (1978), Індыі, Малайзіі, Сінгапуры (1982), Нарвегіі (1986), Індыі (1986) і іншых краінах.

 Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Народны дэпутат СССР з 1989.

 Памёр 26 студзеня 1994 ад хваробы сэрца. Пахаваны ў Глушы, непадалёк ад магіл бацькі, маці, брата, бабулі Ефрасінні Іосіфаўны.

                              Максім Танк

             105 год з дня нараджэння

   Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Іванавіч Скурко) — Народны паэт Беларусі, пісьменьнік і перакладчык - нарадзіўся 17.09.1912 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1914 годзе сям’я Яўгена была змушаная выехаць у эвакуацыю і пэўны час жыла ў Маскве. Там Яўген Скурко пайшоў у школу, там прачытаў свае першыя кнігі. А родная Пількаўшчына ў 1921 годзе апынулася за мяжой – паводле ўмоваў Рыжскага замірэння адышла да Польшчы.

Восень 1926 года прывяла будучага паэта Максіма Танка, а тады яшчэ маладога Яўгена Скурко ў Вілейку, куды ён паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі. Хаця таго магло і не атрымацца. Бо сям’я не мела дастаткова грошай на далейшае навучанне сына. У рукапіснай аўтабіяграфіі паэта зазначаецца: “Бацькі мае хацелі, каб я пайшоў вучыцца далей. Але непрыхільна на гэта глядзелі хатнія, баючыся лішніх расходаў у гаспадарцы. Маці плакала начамі, прасіла дзеда, каб пусціў мяне вучыцца ў Вілейку, дзе ў той час была сярэдняя школа. Стары згадзіўся. За лета, пасучы статак, я падрыхтаваўся да экзамена, які я здаў і быў прыняты…”. Хутчэй за ўсё гэта было першае яго знаёмства з горадам. Хаця звязаны лёс Яўгена Іванавіча з Вілейшчынай быў ужо ад пачатку жыццёвага шляху. У гімназіі паэт вучыўся даволі паспяхова. Менавіта там настаўніца рускай мовы і літаратуры Аглаіда Венядзіктаўна Мажухіна прывіла хлопчыку Яўгену любоў да літаратуры, заахвоціла да творчасці. Там жа ён і зрабіў сваю першую літаратурную спробу, пераказваючы ў вершаванай форме легенду пра Шкленікоўскае возера (у Шкленікова паэт хадзіў у польскую пачатковую школу). Але ўжо восенню 1928 года Яўгену Скурко прышлося ехаць у Радашковічы, дзе ён працягваў спасцігаць вучнёўства з прычыны закрыцця Вілейскай гімназіі польскімі ўладамі.

Малады М.Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыёдыках, вёў актыўную грамадска-патрыятычную i культурна-асветную дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i турэмнаму зняволенню на Лукiшках.

У БССР былі допыты ў засценках НКУС. Пасля непрацяглага зняволення паэта засылаюць назад на тэрыторыю “крэсаў усходніх”. З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь (дзесьці пасля 4 снежня 1939 г. – са стварэння Вілейскай вобласці), Максім Танк зноў вярнуўся на Вілейшчыну, але ўжо легальна. Ён працуе у сектары нацыянальных школ Вілейскага абласнога аддзела народнай асветы. Таксама працуе ў аддзеле культуры ў абласной газеце “Вілейская праўда” (выдавалася з лістапада 1939 па люты 1940). Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца - з 1932 года. Першы верш - "Заштрайкавалi гіганты-комiны" - пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы "Беларускае жыццё" (г. Львоў) 7 красавiка 1932 года.

У 1935 годзе Максім Танк у Вільні пачаў пісаць паэму “Нарач”. Паэма была навеяная Нарачанскай забастоўкай рыбакоў, якая рэхам прайшла па азёрах суседняй Вілейшчыне і даволі далёкім Палессі. З-за цэнзуры цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Таму аўтару прыходзілася, выкрэсліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў “Калоссі”. І тым не менш некаторыя нумары часопіса з фрагментамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма падчас працы ў Вілейцы, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы.

У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў М. Танка "На этапах" (канфiскаваны палiцыяй), у 1937 - другi зборнiк "Журавiнавы цвет" i асобным выданнем паэма "Нарач", у 1938 - трэцi зборнiк "Пад мачтай". Неяк спакваля i ў той жа час iмклiва, для многіх, вiдаць, шмат у чым неспадзявана паэт апынуўся ў цэнтры лiтаратурна-мастацкага жыцця ў 3аходняй Беларусi. Пра яго загаварылi ў друку (ды як загаварылi!), яго творы i кнiгi сталi прадметам шырокага i зацiкаўленага абмеркавання, лiтаратурна-творчых дыскусiй. "Максiм Танк гэта вельмi маладая, але сiльная творчасьцяю iндывiдуальнасьць, - пiсала газета "Наша воля", даючы iнфармацыю аб вечары беларускай паэзii i песнi, якi адбыўся ў Вiленскiм унiверсiтэце 15 сакавiка 1936 года. - Ягоная творчасьць вырасла ў вастрогах i, вырваўшыся з турмы, залiла 3ах. Беларусь. Творы Танка - гэта лявiна, гэта бурная хваля, якая парывае ўсiх, трасе ўсiм i ламае ўсё. Танк можа стацца вялiкiм песьняром Беларусi, калi не забудзе аб найважнейшай умове - згушчаць чым найбольш думку на палатне вобразу". Дадзеная ўмова - "згушчаць чым найбольш думку на палатне вобразу" - станецца адным з вядучых мастацка-выяўленчых прынцыпаў, стылеўтваральных сродкаў паэта.

Творчасць М. Танка 30-х гадоў вызначалася маштабнасцю гiстарычнага мыслення, шырынёй духоўна-мастацкiх даляглядаў аўтара. Вялiкую папулярнасць у чытача набылi яго вершы "Спатканне", "Песня кулiкоў", "Чорныя скiбы", "Да дня", "Акт першы", "Тры песнi", "Паслухайце, вясна iдзе...", "Раманс", "На пероне" i iнш.

Выконваючы высокую мiсiю гераiчнага змагання за свабоду i незалежнасць роднай Бацькаўшчыны, М. Танк годна прайшоў дарогамi ахвярнага ваеннага лiхалецця, якое з'явiлася своеасаблiвым працягам заходнебеларускага перыяду жыцця i творчасцi паэта. У гады вайны ён працуе ў газеце "За Савецкую Беларусь", агiтплакаце "Раздавiм фашысцкую гадзiну", пiша i выдае паэму "Янук Сялiба" (1943), зборнiкi вершаў "Вастрыце зброю" i "Праз вогненны небасхiл" (1945).

Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя з'явiўся зборнiк М. Танка "Каб ведалi" (1948), справядлiва адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР. Сваiм зместам i пафасам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае, лiрычны герой кнiгі засяродзiўся на асэнсаваннi драматычных i трагічных старонак другой сусветнай вайны. Шмат цiкавых i арыгiнальных твораў увайшло ў наступныя зборнiкi паэта - "На камнi, жалезе i золаце" (1951) i "У дарозе" (1954).

З 1948 па 1966 год М. Танк працуе галоўным рэдактарм часопiса "Полымя", з 1966 па 1990 год - першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1971) i СССР (1969-1989), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI - VII склiканняў (1963-1971), з'яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.

У 60-90-я гады выходзяць лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: "Мой хлеб надзённы" (1962), "Глыток вады" (1964), "Перапiска з зямлёй" (1967), "Хай будзе святло" (1972), "Дарога, закалыханая жытам" (1976), "Прайсцi праз вернасць" (1979), "За маiм сталом" (1984) i iнш. Яго мастацкая iндывiдуальнасць дасягае сапраўднага росквiту. М. Танк "моцным творчым парываннем разрывае абалонку звыклай штодзённасцi, адкрывае глыбiнныя ўнутраныя сувязi", якiя iснуюць памiж асобнымi прадметамi i грамадскiмi працэсамi. "Факты i з'явы, уключаныя ў перажыванне, узбуйняюцца, - акцэнтаваў В. Бечык, - рэальныя абставiны пераасэнсоўваюцца, панарамная карцiна жыцця канцэнтруецца ў вобразнае адзiнства. Так раскрываецца сучасная насычанасць чалавечай свядомасцi разнастайным духоўным, палiтычным, побытавым матэрыялам жыцця..."

Вялiкая i плённая грамадска-сацыяльная дзейнасць i багатая i шматстайная лiтаратурна-творчая праца М. Танка былi адзначаны прысваеннем яму высокiх званняў.

М. Танк - Герой Сацыялістычнай Працы (1974), узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР. Ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», званнем народнага паэта Беларусі (1968), Ленінскай прэміі (1978) за зборнік «Нарачанскія сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі. Імем Максіма Танка названы Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт і вуліца ў Мінску.

Памёр М. Танк 7 жнiўня 1995 года.

Творчасць Максiма Танка - выдатная з'ява ў свеце сучаснай еўрапейскай лiтаратуры. Па меркаваннi У. Конана, паводле свайго мастацкага таленту народны паэт Беларусi - "на ўзроўнi сучасных лаўрэатаў Нобелеўскай прэмii, калi не вышэй некаторых з iх". Напоўненыя глыбокiм фiласофска-аналiтычным асэнсаваннем жыцця i чалавека, высокiм гуманiстычным зместам i грамадзянска-патрыятычным пафасам, яго творы шырока раскрылi асаблiвасцi нацыянальнага характару, гістарычнага шляху i лёсу беларускага народа, выявiлi багацце i шматстайнасць яго гiсторыi i культуры, вялiкiя патэнцыяльныя магчымасцi мовы, пераканаўча абгрунтавалi паўнапраўнае месца беларусаў у еўрапейскай супольнасцi.

              Уладзімір

            Калеснік

     95 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 17.09.1922 г. у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1936 г. паступіў у польскую Наваградскую гімназію. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі працягваў вучобу ў Наваградскай педагагічнай навучальні. З ліпеня 1941 г. прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні. Летам 1942 г. у складзе адной з баявых дружын уступіў у партызанскі атрад імя Чапаева. Дыверсійная група, у якой быў мінёрам, стала заснавальніцай новага атрада «Камсамольскі». З восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам штаба атрада «2-гі Камсамольскі» брыгады «Камсамолец» Баранавіцкага злучэння. У 1943 г. Мірскім падпольным райкомам быў прыняты кандыдатам у сябры КП(б)Б. Скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1949), аспірантуру пры гэтым інсуытуце (1952). З 1952 г. - загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 г. - загадчык кафедры беларускай літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута, узначальваў Берасцейскае абласное літаратурнае аб'яднанне (1956-1970), быў сакратаром аддзялення СП БССР (1981-1983). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1960 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979).

У друку з літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і дакументальнымі творамі выступае з 1953 г. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці» (1981), «Лёсам пазнанае: Выбраныя літаратурныя партрэты» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці» (1990). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1971), «Истории белорусской советской литературы» (1977), а таксама вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для педінстытутаў і ўніверсітэтаў. Напісаў дакументальныя творы «Аповесць пра Таўлая» (часопіс «Полымя», 1964-1965), «Пасланец Праметэя» (1984), сумесна з А.Адамовічам і Я.Брылём кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975). Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі «Сцягі і паходні» (1965) і «Ростані волі» (1990).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні двухтомнай «Истории белорусской дооктябрьской литературы» і «Истории белорусской советской литературы».

            Іван Пташнікаў

     85 год з дня нараджэння

Пташнікаў Іван, нарадзіўся 07.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957-1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962 г. - рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1959 г.

Дэбютаваў з вершам «На полі родным» у 1952.  Першы празаічны твор — аповесць «Чачык» апублікаваў у 1957 (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1989). У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990—1992 — Збору твораў у 4 тамах. Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 па раману «Алімпіяда» — аднайменны тэлеспектакль.

Творчая прыхільнасць І. Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць акупантаў (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалем. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

                                   Якуб Колас

            135 год з дня нараджэння

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя - Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904—1906). За рэвалюцыйную прапаганду ў 1906 годзе быў пераведзены з Пінкавічаў у Верхменскую народную вучэльню Ігуменскага павету. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе 10 ліпеня 1906 года быў звольнены. Зімой 1906—1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У траўні-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню. У 1908 годзе — праца ў прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёну. 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходзкай навучальні ў Пінску.

У час першае сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскаё губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 у чыне падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуяваны ў горад Абаянь на Куршчыне, дзе жыла ягоная жонка з дзецьмі. Працаваў там настаўнікам, школьным інструктарам. Паводле дэкрэту Савецкага ўраду ў пачатку 1918 звольнены з войска як настаўнік.

На выклік ураду БССР у траўні 1921 пераехаў у Менск. Па прыездзе працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыяту асветы, выкладаў у Мінскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэсу ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 — лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадзкай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929—1931, 1935—1938), дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР (1946—1956) і БССР (1938—1956), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэту абароны міру. Акадэмік АН БССР. Сябра Саюзу пісьменнікаў СССР з 1934 г.

Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі — гэта верш і байка на рускай мове «Весна» («Вясна») і «Ворона и лисица» («Варона і ліса»), фальклёрны сшытак «Наша сяло, людзi i што робiцца ў сяле». У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»). У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песьні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым — кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне — Коўна, 1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), якая ёсць своеасаблівай паэмай вясковага жыцця, аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана ў 1929), аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955, інсцэнавана пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960—1961 гг.), зборнік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш. Няскончанай засталася паэма «На шляхах волі», распачатая ў 1926 г. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.

Аўтар твораў для дзяцей — паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.

Аўтар п’есаў «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).

Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнае крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднай мовы» (1926).

Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора й інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).

Выйшлі зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961—1964), 14-ці (1972—1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся выбраныя творы (апавяданьні, вершы й паэмы).

Лаўрэат Дзяржаўнае прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».

                             Цішка Гартны

              130 год з дня нараджэння

Цішка Гартны, сапраўднае імя Жылуновіч Зміцер Хвёдаравіч, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, пісьменнік, публіцыст.

Нарадзіўся 4 лістапада 1887 года ў мястэчку Капыль, пад Менскам у сялянскай сям'і. Там жа скончыў пачатковую школу і працаваў у гарбарнай майстэрні. Займаўся рэвалюцыйнай і палітычнай дзейнасцю, удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905-1907 гг., працаваў у мясцовай арганізацыі РСДРП. Удзельнічаў у стварэнні Беларускай ССР, з’яўляецца аўтарам маніфесту аб яе абвяшчэнні. Праводзіў прапагандысцкую дзейнасць сярод беларусаў-бежанцаў у Расеі, працаваў палітрабтнікам у штабе арміі. Пасля кастрычніцкага перавароту стаў сакратаром Беларускага нацыянальнага камісарыята пры ўрадзе РСФСР.

Акрамя таго актыўна займаўся гістарычнай і публіцыстычнай дзейнасцю, праявіў сябе як пісьменнік. Некаторы час з’яўляўся галоўным сакратаром, загадчыкам выдавецкага адзела Белнацкама. Рэдактар першай савецкай газеты на беларускай мове "Дзянніца" (1918). Працаваў рэдактарам і сакратаром газеты "Красная заря" у Харкаве, рэдактарам газеты "Савецкая Беларусь", часопіса "Полымя", дырэктарам Дзяржаўнага архіва БССР, загадчыкам Галоўмастацтва і намеснікам народнага камісара асветы БССР. З 1934 г. член Саюза пісьменнікаў БССР і прэзідыума Інбелкульта.

Займаўся навуковай і гістарычнай дзейнасцю. Ў 1928 г. абраны акадэмікам Акадэміі Навук БССР. Працаваў у Інстытуце гісторыі і загадваў выдавецтвам АН БССР.

Быў выключаны з партыі у 1931г. ў сувязі з абвінавачваннямі ў "нацыянал-дэмакратызме", і арыштаваны у 1936 годзе. У турме праз катаванні страціў здароўе , быў абвешчаны псіхічна хворым, і пераведзены ў Магілёў, у псіхіятрычную лячэбніцу, дзе неўзабаве памер ад гангрэны легкіх (па некаторых звестках – скончыў жыццё самагубствам).

15 кастрычніка 1955 г. пастановай Пракуратуры БССР за недаказанасцю складу злачынства была спынена крымінальная справа па абвінавачванню Жылуновіча, ён быў рэабілітаваны ў грамадска-прававых адносінах.

Поўная палітычная рэабілітацыя адбылася 10 верасня 1987 г.

    Валянцін Лукша                                     

          80 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 16.11.1937 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачага.

Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста №– 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацак), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1980 г. - дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1978 г.

Узнагароджаны медалём і Ганаровым знакам А.П.Гайдара.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982), «Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета - круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973).

Аўтар п'ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачанні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І.Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле твораў А.Грына, 1984), «Пад шыфрам «Зорачка» (1985), «Чароўны камень» (1985).

Пераклаў п'есы С.Міхалкова «Дарагі хлопчык» (1986), М.Рошчына «Уся Надзея» (1986), Е.Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). Напісаў лібрэта оперы «Барвовы золак» (пастаўлена ў 1979).

Многія вершы пакладзены на музыку.

      Алесь Разанаў                                     

          70 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адкуль перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя A. С. Пушкіна, які закончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца».

Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць» (1998).

Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы.

   Алена Васілевіч                                     

       95 год з дня нараджэння

Васілевіч Алена нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка.

Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). З 1950 г. - загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972-1980 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся...»

      Данута Бічэль

   80 год з дня нараджэння

Нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1957 годзе скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча, а ў 1962 годзе — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы. Доўгі час выкладала беларускую мову і літаратуру ў школе рабочай моладзі № 5 г. Гродна. З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна.

У друку з першымі вершамі выступіла ў 1958 годзе. Аўтар кніг паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008). Аўтар паэм і кніг вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985).

За кніжку «Дзе ходзяць басанож» (1983) у 1984 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

                              Максім Гарэцкі

             125 год з дня нараджэння

Гарэцкі Максім Іванавіч (1893-1938) - класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф, мастак арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомы прадстаўнік беларускай думкі, грамадзкі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці.

Жыццёвая і літаратурная біяграфія Максіма Гарэцкага тыповая для пісьменніка-дэмакрата, які прыйшоў у літаратуру з сялянскіх нізоў. Ён нарадзіўся 6(18) лютага 1893 г. у вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў беднай сялянскай сям'і. У гэтым глухім кутку Магілёўшчыны прайшло яго маленства. Тут ён вучыўся ў пачатковай школе, а потым у Вольшынскай царкоўнапрыходскай двухкласнай школе (1903—1905), у настаўніцкіх класах у Вольшы (1905—1908). Максім быў здольным, дапытлівым хлопчыкам. Любіў кнігі, шмат чытаў. Ад роднай маці, з вуснаў родных і блізкіх людзей слухаў народныя песні, казкі, легенды. У Максіма, як успамінаў брат Гаўрыла Гарэцкі, вядомы вучоны-геолаг, была добрая музычная памяць. Ён любіў выдумляць нешта сваё, імправізаваць, добра іграў на скрыпцы, балалайцы. Любоў да мастацкага слова абудзілася ў яго рана, у школьным узросце. Літаратура стала яго прызваннем, вызначыла ўвесь яго далейшы жыццёвы шлях.

Дапамагаючы бацькам у працы па гаспадарцы, Максім Гарэцкі марыў аб далейшай вучобе. У 1909 г. ён паступіў у Горы-Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча ў 1913 г. быў накіраваны ў Віленскую землеўпарадчую камісію. Працаваў каморнікам. У Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, Лявонам Гмыракам. 

Летам 1914 г. Максіма Гарэцкага павінны былі прызваць у армію. Каб скараціць тэрмін вайсковай службы, ён падае заяву аб залічэнні ў «вольназапісаныя». Адразу трапіў на фронт. Ва Усходняй Прусіі, пад Сталупененам, быў цяжка паранены. Пасля выздараўлення ў пачатку 1916 г. быў залічаны ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Пецярбургу, па заканчэнні якога ў званні прапаршчыка накіраваны на службу ў Іркуцк, потым у Гжацк, а адтуль ізноў другі раз на фронт. Там у лютым 1917 г. цяжка захварэў, лячыўся ў Маскве, Жалезнаводску, адтуль восенню пераехаў у Смаленск, дзе ў той час жыў Янка Купала. Супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского Совета», у газеце «Звязда». У пачатку 1919 г., пасля ўтварэння Літоўска-Беларускай рэспублікі, пераехаў з рэдакцыяй у Вільню. Там займаўся выдавецкай і навуковай дзейнасцю, працаваў настаўнікам беларускай Гімназіі. Пасля акупацыі горада белапалякамі не змог вярнуцца ў БССР. У 1922 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі за сувязь з камуністамі і пасаджаны ў Лукішскую турму.

У кастрычніку 1923 г. Максім Гарэцкі вярнуўся ў Мінск і тут аддаўся літаратурнай і навукова-асветніцкай дзейнасці. Чытаў лекцыі на рабфаку Беларускага універсітэта, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У далейшым стаў сапраўдным членам Інбелкульта, пасля працаваў у Акадэміі навук. 

За сваё жыццё М. Гарэцкі зведаў шмат гора і пакутаў. Вайна, раненне, хвароба, Лукішкі — усё гэта ён перажыў. Але самым цяжкім і трагічным быў далейшы лёс пісьменніка. 18 ліпеня 1930 г. М. Гарэцкі быў беззаконна арыштаваны і высланы ў горад Юраў (былая Вятка). Пяць гадоў ссылкі болем адгукнуліся ў яго душы. Мужна перажываў ён нягоды свайго выгнання. У якіх цяжкіх, невыносных умовах ён вымушаяы быў працаваць, колькі выдатных твораў не атрымала беларуская літаратура! Але і ў гэтых неспрыялышх, драматычных абставінах ён не пераставаў тварыць. У гэтыя гады ім быў напісаны вялікі, маштабны раман «Віленскія камунары», распачата праца над «Камароўскай хронікай», «Скарбамі жыцця» і іншымі творамі, якія засталіся незавершанымі.

У лістападзе 1937 г. Максім Гарэцкі быў зноў арыштаваны, прысуджаны да расстрэлу і расстраляны 10 лютага 1938 г. Трагічная смерць заўчасна абарвала жыццё таленавітага пісьменніка, празаіка высокай мастацкай культуры, творчасць якога з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі беларускай літаратуры.

Друкаваўся з 1912 г. (допісы, карэспандэнцыі). Першае апавяданне надрукаваў у 1913 г. у газеце «Наша ніва». У 1914 г. выдаў у Вільні зборнік апавяданняў «Рунь», у 1919 г. - драматызаваную аповесць «Антон». Выйшлі кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Досвіткі» (1926), аповесці «Дзве душы» (Вільня, 1919), «Ціхія песні» (1926, другое, дапрацаванае і пашыранае выданне пад назвай «Ціхая плынь» у 1930), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926, перавыдадзены ў 1987), раман «Віленскія камунары» (1965), «Камароўская хроніка» (часопіс «Полымя», 1966). Выпушчаны ў 1960 г. - «Выбранае», у 1973 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1984-1986 гг. - Збор твораў у 4 тамах, у 1990 г. - «Творы».

Працаваў і ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама мовазнаўства. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4-е выданне, Менск, 1926). Аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век - 1905 г.» (Вільня, 1922), «Руска-беларускага слоўніка» (з Г.Гарэцкім, Смаленск, 1918, 2-е выданне, Вільня, 1920), «Беларуска-расійскага слоўнічка» (3-е выданне, 1925), «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з М.Байковым, 1924, 2-е выданне, 1926). Выдаў зборнік «Народныя песні з мелодыямі» (запісаныя ад маці, мелодыі запісалі А.Ягораў і М.Аладаў, 1928).

Напісаў драматычныя абразкі, якія ставіліся самадзейнасцю, «Атрута» (1913), «Мутэрка» («Вучыцель Мутэрка», 1920), «Чырвоныя ружы» (1923), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1925), «Не адной веры» (1928), «Гапон і Любачка» (1929) і інш.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя працы Ў.І.Леніна (пад псеўданімам А.Мсціслаўскі), творы Ю.Лібядзінскага «Камісары» і «Тыдзень», А.Фадзеева «Разгром», апавяданні М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў» і «Чалкаш», «Слова аб палку Ігаравым».

         Вінцэнт

Дунін-Марцінкевіч

           210 год з дня нараджэння

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся 4 лютага 1808 г. (па новым стылі) у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у шляхецкай сям'і Яна (Івана) Дуніна-Марцінкевіча і Марцыяны з роду Нядзведзкіх. Хлопчыка назвалі Вінцэнтам Якубам. Ён у той жа дзень быў ахрышчаны ў Бабруйскім парафіяльным касцёле, але не па поўным абрадзе (адной вадой), бо з'явіўся на свет кволым. (Праз некалькі месяцаў яго ахрысцілі яшчэ раз ужо з выкананнем усіх абрадаў - "святымі алеямі".)

Пра юнацкія гады Вінцэнта дакументальна пацверджаных дадзеных мала. Ён рана застаўся без бацькі. Лічылася, што ў 1824 г. скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча, але ёсць звесткі, што ўжо ў 1819 г. Вінцэнт быў адпраўлены ў Санкт-Пецярбург на папячэнне С. Богуша-Сестранцэвіча, чалавека вельмі адукаванага, вучонага-славіста, літаратара, члена Расійскай акадэміі навук, які сам займаўся яго выхаваннем. Існуе версія, што малады Дунін-Марцінкевіч паступіў у Санкт-Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію, але пакінуў вучобу, бо не мог знаходзіцца ў анатамічным пакоі.

З сярэдзіны 1820-х гг. В. Дунін-Марцінкевіч жыў у Мінску, быў на дзяржаўнай службе: памочнікам каморніка і каморнікам межавога суда, служачым палаты крымінальнага суда, перакладчыкам у каталіцкай духоўнай кансісторыі, меў пасаду пры дваранскім сходзе.

У 1831 г. узяў шлюб з дачкой адваката Юзэфай Бараноўскай, з якой яны мелі семярых дзяцей. У 1840 г. набыў невялікі маёнтак Люцынка ў Пяршайскай воласці Мінскага павета (цяпер вёска Малая Люцінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці) і пасяліўся там, пакінуўшы дзяржаўную службу.

Шмат часу праводзіў у Мінску, дзе актыўна ўдзельнічаў у грамадска-культурным і літаратурным жыцці.

У гэты перыяд В. Дунін-Марцінкевіч пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Першыя творы напісаны на польскай мове.

З сярэдзіны 1840-х гг. В. Дунін-Марцінкевіч пачынае супрацоўніцтва з выдаўцамі. У 1846 г. у Вільні асобным выданнем выйшла лібрэта музычна-драматычнага твора - оперы "Сялянка" (пазней з'явілася іншая назва - "Ідылія"). Музыку да яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі з удзелам самога В. Дуніна-Марцінкевіча. Опера была пастаўлена ў пачатку 1852 г. у Мінску тэатрам Дуніна-Марцінкевіча, ролю Навума ў спектаклі выканаў сам аўтар.

Тэатр, або драматычны гурток, Дуніна-Марцінкевіча - створаны ім аматарскі тэатральны калектыў - існаваў у 1840-1850-я гг. Ён лічыцца першым беларускім нацыянальным тэатрам сучаснага тыпу. Трупа складалася больш чым з 20 чалавек, у іх ліку сам пісьменнік, ягоныя дзве дачкі і сын, прадстаўнікі мінскай інтэлігенцыі. У спектаклях удзельнічаў хор сялян з Люцынкі, існаваў і аркестр. Ставіліся галоўным чынам п'есы Дуніна-Марцінкевіча. Публіка і тэатральныя крытыкі адзначалі выдатныя акцёрскія здольнасці самога драматурга. Тэатр прытрымліваўся традыцый народнага мастацтва, вызначаўся дэмакратызмам. Пасля першай жа пастаноўкі "Сялянкі" дзейнасць калектыва была забаронена ўладамі, але спектаклі праходзілі (фактычна нелегальна) у розных гарадах Беларусі да 1856 г.

У 1850-я гг. В. Дунін-Марцінкевіч жыў пераважна ў Мінску. У 1854 г. памерла жонка пісьменніка. Пазней ён узяў шлюб з Марыяй Грушэўскай. Літаратар часта бываў у Вільні, дзе сустракаўся з многімі дзеячамі культуры і навукі. У 1854 г. ажыццявіў паездку на Палессе. Некалькі разоў наведваў Шчаўры. Меў ён шырокія кантакты і з мінскай інтэлігенцыяй: паэтамі, музыкантамі, мастакамі, выдаўцамі.

У гэты перыяд упершыню ў Мінску выйшлі з друку яго паэтычныя зборнікі: "Гапон" (1855 г.), "Вечарніцы і Апантаны" (1855 г.), "Цікавішся? Прачытай!" (1856 г.), "Дудар беларускі, або Усяго патроху" (1857 г.). У выданні ўвайшлі прысвечаныя жыццю сялян вершаваныя аповесці і апавяданні, напісаныя не толькі па-польску, але і па-беларуску. Гэта паэма "Гапон" - першы твор В. Дуніна-Марцінкевіча, створаны цалкам на беларускай мове, дзе апісваецца ўмоўнасць сацыяльнага падзелу грамадства. Беларускамоўныя аповесці "Дурны Зміцер, хоць хітры", "Стаўроўскія дзяды", "Купала", "Шчароўскія дажынкі" маюць выразныя фальклорныя матывы. Сярод апублікаваных у зборніках польскамоўных твораў найбольш значныя - апавяданні "Славяне ў XIX стагоддзі", прысвечанае барацьбе паўднёвых славян супраць туркаў, і "Літаратарскія клопаты" пра нялёгкі лёс пісьменніка, яго матэрыяльныя і душэўныя турботы, а таксама пра радасць ад людской падтрымкі. Апрача таго, у гэтых выданнях змешчаны і вершы на польскай і беларускай мовах.

У 1857 г. В. Дуніным-Марцінкевічам напісаны беларуская балада "Травіца брат-сястрыца", дзе аўтар чарговы раз выкарыстаў фальклорны сюжэт, і "Быліцы, расказы Навума", што складаюцца з вершаваных аповесцяў "Злая жонка", у якой асуджаюцца амаральнасць і распуста, і "Халімон на каранацыі", прысвечанай апісанню святкавання з нагоды ўступлення на царскі пасад Аляксандра II, які абяцаў дараваць народу доўгачаканыя "свабоды". Гэтыя творы былі апублікаваны толькі ў сярэдзіне XX ст. у савецкіх часопісах "Беларусь" і "Полымя".

У другой палове 1850-х гг. В. Дунін-Марцінкевіч пераклаў з польскай мовы на беларускую паэму польскага паэта беларускага паходжання Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш" - эпапею, у якой намалявана шырокая карціна жыцця Беларусі пачатку XIX ст. Гэта быў першы ў свеце пераклад славутага твора на іншую славянскую мову. Але толькі ў 1907 г. у пецярбургскім выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" на падставе захаваўшыхся матэрыялаў (вядомы 4 ацалелыя экзэмпляры) гэты пераклад Дуніна-Марцінкевіча быў выдадзены.

У 1861 г. у Вільні асобным выданнем на польскай мове выйшла вершаванае гістарычнае апавяданне "Люцынка, або Шведы на Літве" (напісана ў 1857 г.), дзе паэтызаваліся мужнасць і гераізм продкаў сучасных беларусаў у барацьбе з захопнікамі. Гэта апошняя кніга В. Дуніна-Марцінкевіча, выдадзеная пры яго жыцці.

В. Дуніну-Марцінкевічу былі блізкія погляды шляхецкіх рэвалюцыянераў пачатку 1860-х гг. У 1861 г. разам з У. Сыракомлем ён ездзіў у Варшаву, па дарозе ў розных населеных пунктах выступаў з патрыятычнымі прамовамі. Дзейнасцю пісьменніка зацікавілася паліцыя, аднойчы паліцэйскія ўлады нават выслалі яго з г. Коўна. У патрыятычным і дэмакратычным духу В. Дунін-Марцінкевіч выхоўваў сваіх дзяцей. Пісьменнік і яго сям'я мелі дачыненне да нацыянальна-вызваленчага руху, падтрымлівалі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.  

Улады падазравалі В. Дуніна-Марцінкевіча ў аўтарстве антыўрадавых выданняў, у прыватнасці агітацыйнай брашуры "Гутарка старога дзеда", дзе выкрываліся царскія парадкі, гучалі заклікі да сялян падтрымаць вызваленчы рух. У 1864 г. ён быў арыштаваны, больш як год прабыў у мінскім турэмным замку. Хоць галоўных абвінавачванняў даказаць не змаглі, на В. Дуніна-Марцінкевіча і яго сям'ю быў накладзены вялікі штраф, маёмасць часткова секвестравана (абмежавана права карыстання), яму самому прадпісвалася жыць, не выязджаючы з Люцынкі, пад наглядам паліцыі. Дачку пісьменніка Камілу на 10 гадоў выслалі на Урал, у г. Салікамск.

Апошнія дзесяцігоддзі жыцця В. Дуніна-Марцінкевіча (з сярэдзіны 1860-х да сярэдзіны 1880-х гг.) прайшлі ў Люцынцы. Жыў ён у той час адасоблена, толькі зрэдку прыязджаў у Мінск. У гэты перыяд В. Дунін-Марцінкевіч шмат пісаў, але ўсе спробы пісьменніка надрукаваць свае творы заканчваліся няўдачай. У 1866 г. ім была напісана на беларускай мове камедыя (ці, як вызначаў яе жанр сам пісьменнік, фарс-вадэвіль) "Пінская шляхта". Яна лічыцца лепшым з твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. У гэтай п'есе высмейваюцца фанабэрыя і адначасова страх перад уладамі дробнай шляхты, несправядлівы суд. Сцэнічнае ўвасабленне"Пінская шляхта" атрымала толькі ў 1917 г., пастаноўку ажыццявіла Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў мінскім гарадскім тэатры. А ў 1918 г. п'еса была ўпершыню апублікавана - у газеце "Вольная Беларусь".

У 1868 г. В. Дуніным-Марцінкевічам створана польскамоўная паэма "З-над Іслачы, або Лекі на сон" (аўтар назваў яе "апавяданнем Навума Прыгаворкі"), дзе ідылічнаму ладу старасвецкіх шляхецкіх засценкаў, які адыходзіць, супрацьпастаўляецца новая рэчаіснасць з яе цынізмам і прагай нажывы. Упершыню гэты твор быў надрукаваны толькі ў 1984 г., ужо ў перакладзе на беларускую мову. 

Па-беларуску і па-польску гаварылі персанажы сатырычнай камедыі "Залёты", якая выйшла з-пад пяра В. Дуніна-Марцінкевіча ў 1870 г. У гэтым творы далейшае развіццё атрымала тэма спажывецтва і беспрынцыпнасці, уласцівых надыходзячаму капіталізму. Польскі тэкст на беларускую мову ў пачатку XX ст. пераклаў Янка Купала, у 1915 г. "Залёты" былі пастаўлены ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. А першая публікацыя гэтай п'есы адбылася ў газеце "Вольная Беларусь" у 1918 г.

У 1876 г. быў узноўлены (на гэты раз сакрэтна) нядаўна зняты нагляд паліцыі над пісьменнікам. Падставай паслужыў той факт, што ў сярэдзіне 1870-х гг. у Люцынцы без афіцыйнага дазволу дзейнічала невялікая прыватная школа, дзе навучала навакольных дзяцей дачка пісьменніка Цэзарына.

У гэты час, як успамінаў адзін з колішніх вучняў школы вядомы беларускі пісьменнік Ядвігін Ш., гаспадар фальварка шмат пісаў і захоўваў свае рукапісы ў вялікім куфры. Але большая частка напісанага не захавалася.

Памёр В. Дунін-Марцінкевіч 29 снежня 1884 г. (па новым стылі). Пахаваны на могілках ва ўрочышчы Тупальшчына недалёка ад Люцынкі.

     Алесь Бачыла

        100 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1934 г. скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум і выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945 г. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-ім Беларускім і 1-ым Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва»: загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952 —1957). У 1951 — 1952 гг. - уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1957-1972 гг. - адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972 — 1978 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1946 г.

Першы верш надрукаваў у 1934 г. Выйшлі кнігі паэзіі «Шляхі» (1947), «Подых вясны» (1950), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Калючая ружа» (1962), «Асенняя аповесць» (паэма, 1965 г.), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Снежная балада» (Выбранае, 1968 г.), «Тры багіні» (1973), «Вершы» (1974), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і зборнік гумарыстычных вершаў «Кавалер Мікіта» (1967), кніга вершаў для дзяцей «Мне купілі самакат» (1981). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1986— 1987 гг. — Збор твораў у 3 тамах.

Аўтар нарыса пра жыццёвы шлях М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971), кнігі «Крыло неспакою» (Пошук, роздум, палеміка, успаміны).

Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (надрукавана і пастаўленаў 1958 г.), «Вернасць» (надрукаванаў 1959 г.), «Калючая ружа» (пастаўлена ў 1960 г., надрукавана ў 1962 г.), «Калі ападае лісце» (пастаўлена ў 1968 г.), «Зорка Венера» (пастаўлена ў 1970 г.) і лібрэта аперэты «Паўлінка» (па аднайменнай камедыі Янкі Купалы, пастаўлена ў 1973 г.). Песні на яго вершы ўвайшлі ў зборнік «Я сэрцам з табою» (1988).

Пераклаў на беларускую мову «Тараса Бульбу» М. Гогаля (з М. Паслядовічам, 1954 г.), «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова (1967), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А.Талстога (1952), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх і латышскіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Дружбы народаў і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967).

   Эдуард Валасевіч

100 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 12 сакавіка 1918 года ў горадзе Магілёве ў сям'і  чыгуначніка. У 1935-1936 гг. працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). З 1941 г. у Савецкай Арміі - спачатку ў 1-м камуністычным знішчальным батальёне пры ЦК КП Беларусі, потым - у дзеючай арміі на Бранскім, Заходнім франтах. Быў цяжка паранены (1943).

З лістапада 1943 г. працаваў у Дзяржаўным архіве Аджарскай АССР (г. Батумі), з 1944 г. выкладаў фальклор і расейскую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце. Загадваў аддзелам у абласной газеце «За Радзіму». У 1952 г. пераехаў у Менск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі, у 1970-1974 гг. быў дырэктарам Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах СП СССР.

У друку выступае з 1938 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш - так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Казёл адпушчэння» (1968), «Туды і рак з кляшнёй» (1970), «Сур'ёзна і з усмешкай» (1973), «Палюсы» (байкі і санеты, 1977), «Рагаты анёл» (1978), «Кругавая парука» (1979), «Бегемот і іншыя» (1982), «Яечня на далоні» (1984), «Лірыка і сатыра: Выбранае» (1988), а таксама кніжак-баек для дзяцей «Камар-званар» (1959), «Байкі» (1960), «Горкі мёд» (1967), «Спех - курам на смех» (1982), казкі ў вершах «Дняпроўскія чарадзеі» (1963, 1988).

Камедыі, скетчы выйшлі ў зборніках «Свет клінам не сышоўся» (1958) і «З хворай галавы на здаровую» (1961).

Сябра СП СССР з 1950 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Уладзімір Бутрамееў

     65 год з дня нараджэння

Бутрамееў Уладзімір нарадзіўся 20.03.1953 г. у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1974 г. скончыў геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 г. пераехаў у пасёлак Альберцін на Слонімшчыне. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 г. скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 г. залічаны на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 г.

У рэспубліканскім друку выступае з 1982 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Любить и верить» (Масква, 1986), «Сдвиженье» (Масква, 1990), аповесці «Где праздник, там и я, или Сказка-басня о том, как жил, по свету бродил, умер и живым остался ловкий мужик Нестерка» (зборнік «Дни этого года», Масква, 1986).

Напісаў п'есы «Ізноў Несцерка» (пастаўлена ў 1987), «Страсці па Аўдзею» (1990, пастаўлена ў 1989), аднаактоўку «Живите надеждой» (1984). Адзін з аўтараў сцэнарыя тэлефільма «Наш сад» (з Я.Міцько, пастаўлены ў 1987).

         Генадзь Пашкоў

70 год з дня нараджэння

Генадзь Пятровіч Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948 г. у вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна на Віцебшчыне ў сям'і служачых. Неўзабаве, на пачатку пяцідзесятых, сям'я пераехала на сталае месца жыхарства на Гродзеншчыну. Жылі Пашковы як бы наводшыбе: паміж дзвюх вёсак. Маці працавала не ў той школе, дзе вучыўся сын, а ў васьмігодцы за сем кіламетраў, хадзіла туды і назад пешшу. I хлопчыку часта даводзілася быць аднаму — сам-насам з кнігамі.

Г. Пашкоў уваходзіў у свет са сціплай хаткі, вакол якой заўсёды летам шумела, як мора, жыта, раслі ясень і гнуткія рабінкі. Войстам, дзе жыў і вучыўся паэт, мае сівую гісторыю, прычым пра вельмі даўняе яго паходжанне сведчыць гарадзішча сёмага стагоддзя да нашай эры. Бацьку Г. Пашкова, Пятра Трафімавіча, мужыка з моцнага і разумнага роду, скрышыла вайна, ён цяжка хварэў і найчасцей ляжаў па шпіталях. Маці, Марыі Харытонаўне, выпаў цяжкі лёс: за вайну страціла двух малалетніх дзетак, у трыццаць з нечым гадоў стала ўдавой і адна падымала, ставіла на крыло траіх дзяцей. Выхоўвала іх сумленнымі людзьмі, якія чужы боль успрымалі душою.

 Дзесьці ў шасцідзесятыя гады, калі амерыканцы палілі напалмам в'етнамскія джунглі, дзевяцікласнік Г. Пашкоў надумаў падацца ў добраахвотнікі, старанна напісаўшы на імя раённага ваенкома заяву-просьбу паслаць на дапамогу сяброўскаму народу. Агледзеўшы яго з ног да галавы і насмешліва чмыхнуўшы, маёр параіў закончыць інстытут. Апошнія словы, як кіпенем, ашпарылі, бо ў будучым «добраахвотнік» бачыў сябе выключна вайскоўцам. Праўда, было ў юнака і захапленне словам: ён друкаваў свае допісы ў раённай газеце «Светлы шлях». Напачатку — празаічныя, пасля — вершаваныя. Вершы пачаў пісаць, як прызнаецца сам творца, ужо добра начытаўшыся. Садзейнічаў жаданню пісаць прыклад здольнага паэта Івана Станкевіча, які вучыўся ў адной школе з ім і паступіў на філалагічны факультэт. У 1966 г. Г. Пашкоў скончыў Войстамскую сярэднюю школу і таксама стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

 Генадзь Пашкоў — паэт-«сямідзесятнік», прадстаўнік пакалення, якое часам незаслужана папракаюць за нязначнасць мастацкіх адкрыццяў, за сузіральна-краявідную апісальнасць, быццам не ў час выкрасанае трапяткое слоўца. А між тым паэзія-берагіня адорвала яго цудатворным уменнем слухаць зямлю, з глыбінных нетраў якой нашэптавалася невытлумачальная ўлюбёнасць да гаючай празрыстай кроплі кляновіка, да гравюр дарог, да медунічных вятроў, да журавінавага вострава, да светлай журбы радзімай зямелькі.

 Г. Пашкоў — творца ад зямлі, і зямное прыцяжэнне — бадай, адна з вызначальных катэгорый паэтавага мыслення, паэтавай споведзі. Звабнае спасціжэнне зямнога паўшэпту чуецца яму ля Чашнікаў, дзе нарадзіўся; ля Смаргоні, дзе вырас; чуецца і на Палессі, дзе не адну сотню кіламетраў прайшоў на вёслах па Гарыні і Прыпяці.

 Першыя вершы паэта пабачылі свет у калектыўным зборніку маладых універсітэцкіх паэтаў «Узлёт» (1967). Студэнцкія гады былі вясёлыя: з паездкай на цаліну, з цікавай практыкай у газетах, на радыё. Тады ўпершыню сутыкнуўся з бюракратыяй, з яе вечным імкненнем навязаць журналісту, як і пра што трэба пісаць. У 1971 г. скончыў факультэт журналістыкі, ужо стала працуючы ў рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва Рэспубліканскага радыё.

 Па збегу акалічнасцей у адзін і той жа жнівеньскі дзень 1972 г. атрымаў адразу два запрашэнні на працу — у рэдакцыю часопіса «Полымя» і ў штотыднёвік «Літаратура і мастацтва». Абраўшы «Полымя», працаваў літаратурным супрацоўнікам на два аддзелы — паэзіі, які ўзначальваў Анатоль Вялюгін, і нарыса з публіцыстыкай — на чале з Іванам Чыгрынавым. Выконваючы даручэнне галоўнага рэдактара Кастуся Кірэенкі «падняць» рабочую тэматыку ў часопісе, надрукаваў шэраг нарысаў, якія пасля склалі кнігу «Будзень як свята» (1977). Праўда, дэбютаваў у літаратуры Г. Пашкоў усё ж кнігай паэзіі «Кляновік» (1975). У 1979 г. ён стаў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», а ў канцы 80-х гадоў быў абраны сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў, не пакідаючы пасады ў «Полымі». З 1989 г. працаваў кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ. Як вядома, гэта быў час крутой раскруткі «перабудовы», і пісьменніцкая арганізацыя настойліва ўцягвалася ў палітычны вір. «Часта мы самі таго не заўважаючы, пілавалі сук, на якім утульна сядзелі. Колькі вылілі слоў, колькі энергіі перакіпела! — успамінае Генадзь Пятровіч. — Ёсць што ўзважыць, ёсць пра што згадаць, і ў гэтым сэнсе я нават удзячны лёсу, што са жніўня 1989 г. па жнівень 1991 апынуўся на караблі, які цярпеў крушэнне. I нават у якасці сціплага кансультанта гуманітарнага аддзела ЦК КПБ я меў магчымасць больш выразна адчуць некаторыя з'явы той пары, убачыць пэўныя сістэмы іх, распазнаць канкрэтных выканаўцаў».

 З лютага 1996 г. Г. Пашкоў — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», а перад тым быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў недзяржаўную «Цэнтральную газету». Падрыхтоўка фундаментальных энцыклапедычных і даведачных выданняў, якія разлічаны на дзесяцігоддзі і не могуць паддавацца хутказменнай кан'юнктуры часу, цалкам ахапіла яго. Па сутнасці, побач з творчасцю гэтая праца стала асноўным сэнсам яго жыцця. Нягледзячы на вялікую адміністрацыйна-службовую занятасць, Генадзь Пашкоў актыўна працуе на творчай ніве. Апроч ужо згаданых паэтычнай кнігі «Кляновік», зборніка нарысаў «Будзень як свята», яго пяру належыць шэраг высокамастацкіх кніг самага рознага жанравага дыяпазону: «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву...» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Палескія вандроўнікі» (1998). Выйшлі таксама зборнікі паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999). Ён адзін з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так...»

 За паэтычныя кнігі «Красный жаворонок» (1977) і «Дыстанцыя небяспекі» (1979) яму прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1980). У 1998 г. стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Генадзь Пятровіч Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948 г. у вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна на Віцебшчыне ў сям'і служачыХ. Неўзабаве, на пачатку пяцідзесятых, сям'я пераехала на сталае месцажыхарства на Гродзеншчыну, таму дзяцінства, а пасля, па сутнасці, і ўсё юнацтва адзвінелі на смаргонскай зямлі (на сутыку з Вілейшчынай і Мядзельшчынай), на зялёным, у рабінавым атачэнні хутарку паблізу вёскі Войстам. Якраз педагагічная спецыяльнасць маці і стала прычынай пераезду сям'і на новае месцажыхарства, бо шмат якіх спецыялістаў у той час накіроўвалі ў заходнія раёны дапамагаць хутчэйшаму іх уздыму і цяснейшаму аб'яднанню з рэгіёнамі ўсходнімі. Жылі Пашковы як бы наводшыбе: паміж дзвюх вёсак. Маці працавала не ў той школе, дзе вучыўся сын, а ў васьмігодцы за сем кіламетраў, хадзіла туды і назад пешшу. I хлопчыку часта даводзілася быць аднаму — сам-насам з кнігамі. Г. Пашкоў уваходзіў у свет са сціплай хаткі, вакол якой заўсёды летам шумела, як мора, жыта, раслі ясень і гнуткія рабінкі. Войстам, дзе жыў і вучыўся паэт, мае сівую гісторыю, прычым пра вельмі даўняе яго паходжанне сведчыць гарадзішча сёмага стагоддзя да нашай эры. Бацьку Г. Пашкова, Пятра Трафімавіча, мужыка з моцнага і разумнага роду, скрышыла вайна, ён цяжка хварэў і найчасцей ляжаў па шпіталях. Маці, Марыі Харытонаўне, выпаў цяжкі лёс: за вайну страціла двух малалетніх дзетак, у трыццаць з нечым гадоў стала ўдавой і адна падымала, ставіла на крыло траіх дзяцей. Выхоўвала іх сумленнымі людзьмі, якія чужы боль успрымалі душою.

 Дзесьці ў шасцідзесятыя гады, калі амерыканцы палілі напалмам в'етнамскія джунглі, дзевяцікласнік Г. Пашкоў надумаў падацца ў добраахвотнікі, старанна напісаўшы на імя раённага ваенкома заяву-просьбу паслаць на дапамогу сяброўскаму народу. Агледзеўшы яго з ног да галавы і насмешліва чмыхнуўшы, маёр параіў закончыць інстытут. Апошнія словы, як кіпенем, ашпарылі, бо ў будучым «добраахвотнік» бачыў сябе выключна вайскоўцам. Праўда, было ў юнака і захапленне словам: ён друкаваў свае допісы ў раённай газеце «Светлы шлях». Напачатку — празаічныя, пасля — вершаваныя. Вершы пачаў пісаць, як прызнаецца сам творца, ужо добра начытаўшыся. Садзейнічаў жаданню пісаць прыклад здольнага паэта Івана Станкевіча, які вучыўся ў адной школе з ім і паступіў на філалагічны факультэт. У 1966 г. Г. Пашкоў скончыў Войстамскую сярэднюю школу і таксама стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

 Генадзь Пашкоў — паэт-«сямідзесятнік», прадстаўнік пакалення, якое часам незаслужана папракаюць за нязначнасць мастацкіх адкрыццяў, за сузіральна-краявідную апісальнасць, быццам не ў час выкрасанае трапяткое слоўца. А між тым паэзія-берагіня адорвала яго цудатворным уменнем слухаць зямлю, з глыбінных нетраў якой нашэптавалася невытлумачальная ўлюбёнасць да гаючай празрыстай кроплі кляновіка, да гравюр дарог, да медунічных вятроў, да журавінавага вострава, да светлай журбы радзімай зямелькі.

 Г. Пашкоў — творца ад зямлі, і зямное прыцяжэнне — бадай, адна з вызначальных катэгорый паэтавага мыслення, паэтавай споведзі. Звабнае спасціжэнне зямнога паўшэпту чуецца яму ля Чашнікаў, дзе нарадзіўся; ля Смаргоні, дзе вырас; чуецца і на Палессі, дзе не адну сотню кіламетраў прайшоў на вёслах па Гарыні і Прыпяці.

 Першыя вершы паэта пабачылі свет у калектыўным зборніку маладых універсітэцкіх паэтаў «Узлёт» (1967). Студэнцкія гады былі вясёлыя: з паездкай на цаліну, з цікавай практыкай у газетах, на радыё. Тады ўпершыню сутыкнуўся з бюракратыяй, з яе вечным імкненнем навязаць журналісту, як і пра што трэба пісаць. У 1971 г. скончыў факультэт журналістыкі, ужо стала працуючы ў рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва Рэспубліканскага радыё.

 Па збегу акалічнасцей у адзін і той жа жнівеньскі дзень 1972 г. атрымаў адразу два запрашэнні на працу — у рэдакцыю часопіса «Полымя» і ў штотыднёвік «Літаратура і мастацтва». Абраўшы «Полымя», працаваў літаратурным супрацоўнікам на два аддзелы — паэзіі, які ўзначальваў Анатоль Вялюгін, і нарыса з публіцыстыкай — на чале з Іванам Чыгрынавым. Выконваючы даручэнне галоўнага рэдактара Кастуся Кірэенкі «падняць» рабочую тэматыку ў часопісе, надрукаваў шэраг нарысаў, якія пасля склалі кнігу «Будзень як свята» (1977). Праўда, дэбютаваў у літаратуры Г. Пашкоў усё ж кнігай паэзіі «Кляновік» (1975). У 1979 г. ён стаў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», а ў канцы 80-х гадоў быў абраны сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў, не пакідаючы пасады ў «Полымі». З 1989 г. працаваў кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ. Як вядома, гэта быў час крутой раскруткі «перабудовы», і пісьменніцкая арганізацыя настойліва ўцягвалася ў палітычны вір.

З лютага 1996 г. Г. Пашкоў — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», а перад тым быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў недзяржаўную «Цэнтральную газету». Падрыхтоўка фундаментальных энцыклапедычных і даведачных выданняў, якія разлічаны на дзесяцігоддзі і не могуць паддавацца хутказменнай кан'юнктуры часу, цалкам ахапіла яго. Па сутнасці, побач з творчасцю гэтая праца стала асноўным сэнсам яго жыцця. Нягледзячы на вялікую адміністрацыйна-службовую занятасць, Генадзь Пашкоў актыўна працуе на творчай ніве. Апроч ужо згаданых паэтычнай кнігі «Кляновік», зборніка нарысаў «Будзень як свята», яго пяру належыць шэраг высокамастацкіх кніг самага рознага жанравага дыяпазону: «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву...» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Палескія вандроўнікі» (1998). Выйшлі таксама зборнікі паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999). Ён адзін з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так...»

 За паэтычныя кнігі «Красный жаворонок» (1977) і «Дыстанцыя небяспекі» (1979) яму прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1980). У 1998 г. стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

   Мар’ян Дукса

75 год з дня нараджэння

Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1958-1960 гг. займаўся ў Свірскай навучальні механізацыі, закончыўшы яе, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і пачаў працаваць настаўнікам Сольскай сярэдняй школы ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.

На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц»(1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу вершаў і паэм «Заснежаныя ягады».

       Янка Маўр

135 год з дня нараджэння

Янкa Мaўp (Івaн Мixaйлaвiч Фёдapaў) —нapaдзiўcя 28 кpacaвiкa (11 мaя) 1883 г. y г. Лiбaвe (Лaтвiя). Бaцькa, cтaляp, paнa пaмёp, i paзaм з мaцi мaлы Янкa пepaexaў нa яe paдзiмy ў вёcкy Лeбянiшкi былoй Кoвeнcкaй Гyбepнi. Хлoпчык poc y бeднacцi i няcтaчы, i тoлькi дзякyючы caмaaxвяpным нaмaгaнням мaцi, якaя мapылa чaгo б гэтa нe кaштaвaлa вывyчыць cвaйгo cынa. У 1895 г. ён зaкaнчвae пaчaткoвyю шкoлy, a ў 1899 — Кoвeнcкae paмecнae вyчылiшчa, пacля чaгo пacтyпae ў Пaнявeжcкyю нacтaўнiцкyю ceмiнapыю, aдкyль y кaнцы 1902 г. зa вaльнaдyмcтвa, "зa cyмнeннi ў pэлiгii" ягo выключaюць з aпoшнягa, выпycкнoгa, клaca. Аднaк пacвeдчaннe нacтaўнiкa пaчaткoвaй шкoлы (1903) ён ycё ж aтpымaў, здaўшы экcтэpнaм экзaмeны зa ceмiнapcкi кypc. Пpaцaвaць пaчынaў y шкoлe пaд Пaнявeжaм (Нoвae Мecцa), зaтым быў пepaвeдзeны ў вёcкy Бытчa нa Бapыcaўшчынe.    Сaмaя яpкaя пaдзeя ў бiягpaфii пicьмeннiкa — yдзeл paзaм з Якyбaм Кoлacaм y нeлeгaльным нacтaўнiцкiм з'eздзe, штo aдбыўcя ў вёcцы Мiкaлaeўшчынa ў 1906 г. Сyдoвaя cпpaвa цягнyлacя дoўгa, aмaль двa гaды. Фёдapaвa дa пeдaгaгiчнaй пpaцы нe дaпycцiлi i ўзялi пaд нaгляд пaлiцыi. Тoлькi пpaз 5 гaдoў, y 1911 г., ямy ўдaлocя ўлaдкaвaццa выклaдчыкaм y пpывaтнaй гaндлёвaй шкoлe Мiнcкa, a з вoceнi 1917 г. ён cтaў нacтaўнiкaм гeaгpaфii i гicтopыi ў мiнcкaй чыгyнaчнaй гiмнaзii, a пacля pэвaлюцыi cтaў нacтaўнiкaм 25-й чыгyнaчнaй шкoлы iмя А. Р. Чapвякoвa.    Нacтaўнiцкyю пpaцy Фёдapaў пaкiнyў тoлькi ў 1930 г., кaлi пepaйшoў нa пpaцy ў дзяpжaўнae выдaвeцтвa Бeлapyci, дзe пpaцaвaў aж дa 1936 г. yключнa. У дyшы ж ён ycё poўнa зacтaвaўcя нacтaўнiкaм.    Лiтapaтypнaя твopчacць нaпaчaткy i выcпявaлa з пaтpэб пeдaгaгiчнaй пpaцы, з жaдaння зaxaпiць вyчняў пpaгaй вeдaў aб бязмeжнacцi cвeтy i няcпыннacцi paзвiцця чaлaвeцтвa, aлe ў xyткiм чace cтaлa нeaдoльнaй твopчaй пaтpэбaй, yнyтpaнaй нeaбxoднacцю.

Аднa зa aднoй выxoдзяць y 1928 г. aпoвecцi тaк звaнaгa мaйнpыдaўcкaгa цыклa: "У кpaiнe paйcкaй птyшкi" (1926), "Сын вaды" (1927), дзe aўтap выcтyпae як aбapoнцa пpaвoў кaлaнiяльныx i зaлeжныx нapoдaў.

Вялiкyю Айчыннyю вaйнy Янкa Мaўp, aпынyўшыcя дaлёкa aд poднaй зямлi, cпaчaткy ў Нoвaciбipcкy, зaтым y Алмa-Ацe, пepaнёc як цяжкoe выпpaбaвaннe фiзiчныx i дyxoўныx ciл, нaвaт як "пcixiчнyю тpaўмy", aб чым пpызнaeццa ў лicцe дa X. Шынклepa aд 2 лютaгa 1942 г. У 1943 г. пicьмeннiк пepaязджae ў Мacквy, дзe тpaпляe ў бaльнiцy, мoцнa зaxвapэўшы. Вяpтaeццa ў poдны Мiнcк пacля вызвaлeння ягo aд фaшыcцкaгa нaшэcця.    Вaйнa пpaнiзлiвым бoлeм yвaйшлa ў твopы пicьмeннiкa. Нa пpaцягy 1946-1948 гг. ён paзaм з П. Рyнцoм зaймaўcя збopaм i pэдaгaвaннeм дзiцячыx ycпaмiнaў пpa вaйнy для кнiгi "Нiкoлi нe зaбyдзeм", якaя выйшлa ў 1948 г. з пpaдмoвaй Якyбa Кoлaca i aтpымaлa выcoкyю aцэнкy гpaмaдcкacцi нe тoлькi ў Бeлapyci, aлe i шыpoкa зa яe мeжaмi. Гэтa кнiгa yнiкaльнaя, нaпicaнaя кpывёю cэpцa caмix дзяцeй, якiя пpaйшлi з нeвepaгoднымi пaкyтaмi пpaз пeклa кpывaвaй вaйны. Ад "Нiкoлi нe зaбyдзeм" вядзe дapoгa дa кнiг "Я з вoгнeннaй вёcкi..." Алecя Адaмoвiчa, Янкi Бpыля, У. Кaлecнiкa, "Блaкaднaя кнiгa" Алecя Адaмoвiчa i Д. Гpaнiнa, "Апoшнiя cвeдкi" i "У вaйны нe жaнoчы твap" Святлaны Алeкcieвiч, якiя ў 70-80-x гaдax aзнaмeнaвaлi нoвыя вexi ў paзвiццi дaкyмeнтaльнaй лiтapaтypы пpa Вялiкyю Айчыннyю вaйнy. Бoльш тaгo, дaкyмeнтaльнyю пpaўдy пepшaй кнiгi дзiцячыx ycпaмiнaў aб ёй y знaчнaй cтyпeнi ўвaбpaлi ў cябe i нeкaтopыя мacтaцкiя твopы, y якix пaкaзвaeццa тpaгiчны лёc вaeннaгa дзяцiнcтвa ("Сyд y Слaбaдзe" Вiктapa Кaзькo), y тым лiкy i acoбныя aпaвядaннi caмoгa Янкi Мaўpa.    Тoe, штo зaўвaжaлacя paнeй — yзpocшaя ўвaгa дa дзiцяцi як дa acoбы, штo знaxoдзiццa ў пpaцэce фapмipaвaння i пcixiчнaгa paзвiцця, нaкipaвaнacць нa cпacцiжэннe кaнкpэтныx acaблiвacцeй "cyвepэннaгa" дзiцячaгa cвeтy, — cпaлyчaeццa цяпep з дpaмaтызмaм cюжэтa, вacтpынёй кaлiзii. Нaйбoльш яcкpaвa гэтaя тэндэнцыя выяўляeццa ў aпaвядaнняx "Зaвoштa?" (1946) (y acнoвy ягo пaклaдзeны pэaльны тpaгiчны фaкт — гiбeль жoнкi i cынa пicьмeннiкa Мixacя Лынькoвa), "Зaпicкa" (1950), "Мaкciмкa" (1946), якiя няcyць y caбe мoцны гyмaнicтычны зapaд.    "Фaнтaмaбiль пpaфecapa Цылякoўcкaгa" (1954) — гэтa, мoжнa лiчыць, тpэцi "зaxoд" aўтapa ў acвaeннi жaнpy нaвyкoвaй фaнтacтыкi: пoдcтyпaмi дa ягo з'явiлicя фaнтacтычнaя кaзкa "Вaндpaвaннe пa зopкax" (1927) з цыклa "Пiянepcкiя кaзкi", a зaтым — "Апoвecць бyдyчыx дзён" (1932) — y жaнpы caцыяльнaй yтoпii

Зaзipaючы ў бyдyчae, Янкa Мaўp aднaчacoвa вяpтaўcя дa cвaix вытoкaў, y блiзкae cэpцy мiнyлae, пpaцягвaючы пpaцaвaць нaд aўтaбiягpaфiчнaй тpылoгiяй "Шляx з цeмpы", пepшaя чacткa якoй былa нaпicaнa, пaвoдлe cвeдчaння aўтapa, y 1920 гoдзe. Дpyгaя чacткa дaтyeццa 1956-м, тpэцяя — 1957 г.   

Стaн здapoўя нe дaзвoлiў aўтapy aжыццявiць cвoй нaмep пepaпpaцaвaць тpэцюю чacткy "Шляxy з цeмpы" i здзeйcнiць зaдyмy чaцвёpтaй чacткi. Ён пaмёp 3 жнiўня 1971 г., aлe i ў нe зaвepшaным дa кaнцa выглядзe aпoвecць пa acнoўныx мacтaцкix пapaмeтpax yяўляe caбoй apгaнiчнae цэлae.

Уклaд Янкi Мaўpa ў paзвiццё бeлapycкaй дзiцячaй лiтapaтypы вымяpaeццa нe тoлькi i нe cтoлькi caмaкaштoўнacцю ягo твopaў як з'яў мacтaцтвa, кoлькi тым. штo ён як пepшaaдкpывaльнiк i пepшaпpaxoдцa вызнaчыў дaлeйшы кipyнaк яe paзвiцця ў гaлiнe пpoзы, cтaў cтвapaльнiкaм нoвыx для яe жaнpaвыx фopмaў — пpыгoднiцкaгa paмaнa, пpыгoднiцкaй aпoвecцi, a тaкcaмa aпoвecцeй aўтaбiягpaфiчнaй i нaвyкoвa-фaнтacтычнaй. 

  Янкa Мaўp cмeлa пaшыpыў чacaвыя i пpacтopaвыя мeжы бeлapycкaй дзiцячaй лiтapaтypы. Чaлaвeк y cвaiм гicтapычным paзвiццi (aд пepшaбытныx чacoў дa acвaeння кocмacy), acoбa дзiцяцi нa poзныx cтyпeняx yзpocтaвaй лecвiцы (aд мaлeчcтвa дa юнaцтвa), y пpaцэce cтaнaўлeння i caмacцвяpджэння, штo aкyмyлюe вoпыт, нaзaпaшaны чaлaвeцтвaм, — вocь штo cклaдae acнoўны мacтaцкi змecт твopчacцi пicьмeннiкa.

Уладзімір Карызна

80 год з дня нараджэння

Карызна Уладзімір  нарадзіўся 25.05.1938 г. у вёсцы Закружка Менскага раёна ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961) працаваў выкладчыкам беларускай і расейскай мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, у гэты час узначальваў літаратурнае аб'яднанне пры раённай газеце «Браслаўская звязда». З 1967 г. - рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё, з 1980 г. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1981 г. - старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1970 г.

Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (вершы і паэма, 1972), «Цеплыня» (паэма, вершы, песні, 1977), «Цішыня баразны» (вершы і паэма, 1981), «Шумяць вербы» (вершы, песні, 1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (вершы, паэмы, песні, 1988), кніжкі вершаў для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Малююць дзеці» (з А.Вольскім, 1984), «Зямля - два паўшар'і» (1988), «Мір і сонейка для ўсіх» (1990).

Больш за сотню вершаў пакладзена на музыку. Выдадзены зборнікі песень «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990).

Пераклаў зборнік вершаў А.Матуціса «Мамін пірог» (1986), шматлікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР».

logo dark          abiturientu