Беларускі чацвер

    IMG 7441Установа адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” падтрымала ініцыятыву  “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” аб  штотыднёвым правядзенні адзінага дня беларускай мовы. Цяпер кожны чацвер  у кабінетах, настаўніцкай, сталовай, на калідорах гучыць беларуская мова! А настаўнікі беларускай мовы і літаратуры праводзяць пазакласныя мерапрыемствы.

Чацвер 15 верасня не стаў выключэннем. У 8 “А” класе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Цімафеенкай Н. Д. быў праведзены “Лінгвістычны крос”. Выкананне практычных заданняў па арфаграфіі, пунктуацыі, лексіцы і фразеалогіі беларускай мовы спрыяла развіццю ў вучняў кемлівасці, знаходлівасці, уменню адчуваць беларускае слова, выхаванню культуры маўлення.

IMG 7437

IMG 7439

      Магчымасць чуць жывую беларускую гаворку і актыўна прымаць у ёй удзел дапаможа вучням і настаўнікам адчуць усю прыгажосць роднай беларускай мовы, выкліча жаданне спрыяць яе адраджэнню.

            Кіраўнік МА настаўнікаў

 беларускай мовы і літаратуры

Н. Д. Цімафеенка

logo dark          abiturientu