Мова ў сэрцы назаўсёды

Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2016/2017 навучальным годзе плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.Магілёва” (вул. Першамайская, 24), “Сярэдняя школа №34 г.Магілёва” (вул. Габраўская, 16).


Акрамя таго, на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Магілёва” (вул. Першамайская, 24) у наступным навучальным годзе працягне працаваць 7 клас, навучанне ў якім ажыццяўляецца на беларускай мове.

Па пытаннях навучання дзяцей у 1 класах і ў 7 класе на беларускай мове звяртацца па тэлефонах 22 12 64, 31 07 85 (“Сярэдняя школа №1 г.Магілёва”); 48 23 79; 45 54 57 (“Сярэдняя школа №34 г.Магілёва”).

logo dark          abiturientu