Беларускі чацвер

ch9 27 10 16Весела і цікава прайшла  інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Слабае звяно” ў чацвер, 27 кастрычніка. Вучні 8 “А” класа, падзяліўшыся на каманды, прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры.

ch1 27 10 16

ch2 27 10 16

ch3 27 10 16

Ніхто з удзельнікаў не хацеў быць у камандзе слабым звяном! І хлопчыкі, і дзяўчынкі прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: канструявалі новыя словы з прапанаванага, перакладалі з рускай мовы на беларускую, пісалі калектыўную дыктоўку, складалі вершы, збіралі пераблытаная прыказкі, пазнавалі прапанаваныя настаўнікам творы беларускай літаратуры, паказалі сябе цудоўнымі акцёрамі, калі з дапамогай мімікі, жэстаў і рухаў спрабавалі растлумачыць фразеалагізмы. Але, на жаль, каманда-пераможца – адна. Удзельнікі гэтай каманды былі ўзнагароджаны сертыфікатамі “Лепшы знаўца беларускай мовы”.

ch4 27 10 16

ch5 27 10 16

ch6 27 10 16

ch7 27 10 16

ch8 27 10 16

ch10 27 10 16

Наталля  Цімафеенка

настаўнік  беларускай  мовы  і літаратуры

logo dark          abiturientu