Беларускі чацвер

10 11 16 110 лістапада, у першы чацвер новай вучэбнай чвэрці, вучні 8 “В” і 8 “Г” класаў сустрэліся на гульні “Хто хоча стаць знатаком”. У ходзе гульні, падзяліўшыся на каманды, хлопцы і дзяўчаты дэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры. Вучні ўспомнілі беларускі алфавіт, прыгадалі творы мастацкай літаратуры, якія вывучалі раней, суадносілі моўныя паняцці з іх значэннямі. Вельмі актыўна ўдзельнікі адказвалі на прапанаваныя пытанні, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, называлі граматычныя асаблівасці часцін мовы.

10 11 16 2

10 11 16 3

Супрацьстаянне каманд адбывалася на працягу ўсёй гульні. То адны, то другія ўдзельнікі вырываліся наперад. У выніку напружанай барацьбы перамагла каманда “Мовазнаўцы”, якая і была ўзнагароджана дыпломам 1 ступені. Камандзе “Інтэлектуалы” да перамогі не хапіла некалькі балаў, і яна атрымала дыплом удзельніка гульні. Таксама ўзнагароджаны дыпломамі былі і самыя актыўныя вучні з кожнай каманды.

10 11 16 4

10 11 16 5

10 11 16 6

logo dark          abiturientu