Беларускі чацвер

 

    17 11 3 “… Дык давайце, беларусы, нашу мову шанаваць…” Гэтыя радкі належаць Таццяне Мікалаеўне Шаўцовай, магілёўскай паэтэсе і спявачцы, дыпламантцы Пушкінскіх і Сіманаўскіх чытанняў, лаўрэату абласнога XIIрэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, творчая сустрэча з якой адбылася ў ДУА “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” ў чацвер, 17 лістапада.

     

Таццяна Мікалаеўна – таленавіты чалавек. Праз сваю творчасць яна даносіць да людзей свае думкі, пачуцці, перажыванні. А творчасць яе вельмі шматпланавая. Са сцэны гучалі творы на беларускай і рускай мовах. Аўтар чытала вершы, прысвечаныя маці, еднасці Беларусі і Расіі, любімаму гораду Магілёву, роднаму краю, людзям, якія сваёй працай праслаўляюць яго і іншыя. Вельмі пранікнёныя і лірычныя песні Таццяны Шаўцовай, якія яна выконвала пад аранжыроўку музыкі Сяргея Цімрука.

17 11 4

17 11 2

 

 

17 11 6        Але прыйшла на творчую сустрэчу паэтэса не адна. Падтрымаць Таццяну Мікалаеўну і праспяваць яе песні і прыпеўкі прыйшлі з ёй і яе аднадумцы. Пад несціханыя апладысменты выканала аўтарскія прыпеўкі салістка народнага ансамбля “Вераснёвіца” Наталля Ешчанка. Кранула гледачоў сваёй жыццярадаснасцю і песня “Мая Магілёўшчына”, што прагучала ў выкананні дуэта Марыі Саланевіч і Людмілы Верам’ёвай. Песні “Каласкі” і “Я не такая”, якія кранулі сваёй сардэчнасцю і цеплынёй, выканала Раіса Карасёва.

 

17 11 5

17 11 7

17 11 8

Трэба адзначыць, што арганізатарамі гэтага мерапрыемства  ў рамках івент-акцыі “Літаратурнае ўзварушэнне” сталі  школьная бібліятэка і дзіцячая бібліятэка-філіял № 9.      

Творчая сустрэча прайшла на высокім эмацыянальным уздыме. Вучні і настаўнікі былі ў захапленні ад праслуханых натхнёна-ўзнёслых вершаў, душэўных песень і запальных прыпевак!

17 11 9

Наталля Цімафеенка,

кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

logo dark          abiturientu