Беларускі чацвер

ch 08 12 16 1У беларускай мове і літаратуры шмат розных імёнаў, вядомых і не вельмі. Паэты, пісьменнікі, навукоўцы нябачна прысутнічаюць у нашым жыцці, дапамагаюць нам праз свае творы вывучаць, любіць і шанаваць родную мову.

Адной з такіх асоб з’яўляецца вядомы беларускі паэт Максім Багдановіч, 125-годдзе са дня нараджэння якога святкуецца ў гэтым годзе. І таму зусім невыпадкова, што ў чацвер, 8 снежня, вучні 7-х класаў сабраліся на мерапрыемства, прысвечанае гэтаму выдатнаму дзеячу навукі і культуры.

ch 08 12 16 2

ch 08 12 16 3

Падчас ілюстраванай лекцыі “Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча”  вучні даведаліся шмат чаго новага і цікавага пра асобу паэта, яго жыццё, літаратурную дзейнасць. Не засталіся абыякавымі і да цяжкага лёсу М.Багдановіча, які хоць і пражыў так мала, але сваёй творчасцю ўнёс вельмі значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры.

ch 08 12 16 4

 

logo dark          abiturientu