Беларускі чацвер

ch 15 12 16 1

15 снежня для вучняў 9-ых класаў было праведзена мерапрыемства “Падарожжа па Лінгвістыцы”.

У ходзе гэтага мерапрыемства вучні з цікавасцю выконвалі лінгвістычныя заданні, тлумачылі фразеалагізмы, успаміналі прыказкі аб дружбе, адказвалі на цікавыя, жартоўныя пытанні, перакладалі з рускай мовы на беларускую, пазнавалі герояў з вывучаных твораў па беларускай літаратуры.

ch 15 12 16 2

Выкананне гэтых заданняў спрыяла развіццю кемлівасці, выхаванню культуры маўлення, садзейнічала пашырэнню лексічнага запасу і кругагляду вучняў.

Пасля падвядзення вынікаў былі ўручаны дыпломы лепшым удзельнікам мерапрыемства.

logo dark          abiturientu