Беларускі чацвер

ch 02 02 17 12 лютага ў 6 “А” адбылося пазакласнае мерапрыемства – вусны часопіс “Жыцце даецца,каб жыцце тварыць”.

Шасцікласнікі пашырылі свой кругагляд пра беларускія нацыянальныя традыцыі, упэўніліся ў тым, што кожны чалавек належыць да свайго народа,яго культуры. Таму патрэбна імкнуцца ведаць гісторыю Радзімы і ганарыцца ёю, шанаваць блізкіх, радавую памяць, зберагаць традыцыі продкаў.

ch 02 02 17 2

ch 02 02 17 4

ch 02 02 17 3

Вучні пераканаліся ў тым, што жыцце чалавеку даецца для таго, каб рабіць дабро. Да гэтага заклікае і наша беларуская літаратура – глыбока чалавечная і духоўная.

 

                                                                       Жыцце даецца, каб жыццё тварыць.

Не марнаваць,не нішчыць, не бурыць, -

                                                                       Тварыць!

Анатоль Вярцінскі  

 

logo dark          abiturientu