Мова ў сэрцы назаўсёды

        14 02 17 0Традыцыйнымі становяцца сумесныя мерапрыемствы дзіцячай бібліятэкі - філіяла №9 і ДУА “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”. 14 лютага вучні 8 “А” класа былі запрошаны ў бібліятэку на гадзіну рамантыка-паэтычнай творчасці “Прызнач мне спатканне”.

У дзень усіх закаханых спавядальныя вершы пра каханне не маглі не знайсці водгук у сэрцах падлеткаў. З непрыхаваным інтарэсам слухалі яны паэтычныя радкі маладых магілёўскіх паэтаў: Вольгі Бяловай, Андрэя Варапаева і песні ўласнага сачынення Мікалая Мятліча. Сапраўднымі “зорачкамі” на мерапрыемстве былі выхаванцы тэатральнай студыі “У кропку” пад кіраўніцтвам Вольгі Бяловай. Яны эмацыянальна і шчыра чыталі вершы і паказвалі лірычныя мініяцюры Вольгі Малянковай – Куляшовай і Вольгі Бяловай.      

14 02 17 2

14 02 17 3

14 02 17 4

14 02 17 5

Гледзячы на сваіх вучняў у час правядзення гадзіны рамантыка-паэтычнай творчасці, я ў думках пагадзілася са словамі Андрэя Варапаева: “Цяперашняе пакаленне не такое безнадзейнае ”.  Паэзія і каханне кранаюць іх душы і сэрцы, як і іх равеснікаў шмат гадоў таму назад.

14 02 17 6

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”

logo dark          abiturientu