Мова ў сэрцы назаўсёды

21 02 17 1        21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА на прапанову Бангладэш у 1999 годзе. Дзень святкавання – 21 лютага – быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

       

21 02 17 2

21 02 17 16

21 02 17 17

21 02 17 20

21 02 17 3

Адзначаецца гэта свята і ў Беларусі. Зразумела, што 21 лютага ДУА “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” не магла застацца ў баку ад святочных мерапрыемстваў. З самай раніцы на сценах школьных калідораў з’явіліся рознакаляровыя аркушы паперы, на якіх былі надрукаваны вершы і выказванні вядомых мастакоў слова, прысвечаныя беларускай мове. Дзеці і настаўнікі з цікавасцю чыталі радкі на роднай мове. Жадаючыя маглі сфатаграфавацца каля таго выказвання, якое ім найбольш спадабалася: у школе быў абвешчаны конкурс на лепшае сэлфі!  Не засталіся па-за ўвагай вучняў і педагогаў  і насценгазеты, якія спецыяльна былі выпушчаны да гэтага свята. У фае школы гучалі беларускія песні, дэманстраваліся відэаролікі на беларускую тэматыку. Асаблівую цікавасць выклікалі відэаролікі, у якіх вучні і настаўнікі школы чыталі беларускія вершы. Але і гэта яшчэ не ўсё! Дзяжурныя вучні і бібліятэкары раздавалі дзецям і настаўнікам “рукавічкі” з надпісам : “Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!”  І беларуская мова гучала!

21 02 17 4

21 02 17 19

21 02 17 5

 

21 02 17 6

21 02 17 7

21 02 17 8

 

21 02 17 9

 

     Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная, мілагучная і прыгожая мова, і мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб яе захаваць.

21 02 17 18

21 02 17 10

21 02 17 11

21 02 17 12

 

 

Наталля Цімафеенка,

кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”

logo dark          abiturientu