Беларускі чацвер

ch 23 02 17 1У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.


ch 23 02 17 2

ch 23 02 17 3

ch 23 02 17 4

На турніры знаўцаў беларускай мовы сярод вучняў восьмых класаў, які прайшоў у актавай зале ДУА “Сярэдняя школа  № 40 г. Магілёва”, школьныя бібліятэкары  прапанавалі ўдзельнікам акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, праверыць свае веды па гісторыі, культуры, літаратуры нашай Радзімы. Ад кожнага класа была прадстаўлена каманда з пяці чалавек. Удзельнікі добра адказвалі на пытанні, складалі прыказкі. У якасці дамашняга задання каманды падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў пра мову і  музычныя нумары на беларускай мове.

ch 23 02 17 5

ch 23 02 17 6

Найбольшую колькаць балаў, па выніках усіх конкурсаў, набрала каманда 8 “А” класа “Валошкі” і стала пераможцай турніру. Каманда 8 “В” класа заняла другое месца. А каманды    8 “Б” і 8“Г” класаў падзялілі паміж сабой трэцяе месца. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі.

ch 23 02 17 7

ch 23 02 17 8

ch 23 02 17 9

ch 23 02 17 10

Заг. бібліятэкі  Парфёнава А.М.

logo dark          abiturientu