Беларускі чацвер

ch 02 03 17 6У рамках правядзення тыдня педмайстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 02.03.2017 года (у чацвер) быў праведены брэйн-рынг “Знаўцы роднай мовы” паміж вучнямі 8“А” і 8“Б” класаў.

ch 02 03 17 5

Барацьба разгарнулася не на жарт! Кожная каманда імкнулася да перамогі, адказваючы на пытанні віктарыны, шукаючы памылкі ў словах, падбіраючы агульнае слова да двух розных прыметнікаў, перакладаючы на сучасную беларускую мову запісы з берасцяных грамат, знойдзеных пры раскопках горада Віцебска. Вельмі напружаным быў конкурс капітанаў – яны далі аднолькавую колькасць правільных адказаў на пастаўленыя пытанні.

ch 02 03 17 4

ch 02 03 17 3

У выніку філалагічных баталій I месца атрымала каманда 8 “А” класа, каманда 8 “Б” класа – на II месцы.

ch 02 03 17 2

ch 02 03 17 1

logo dark          abiturientu