Родителям - Первый раз в 1 класс

bel klassУпраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2017/2018 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў дзяцей) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа №34 г.Магілёва» (вул. Габраўская, 16).

Акрамя таго, у наступным навучальным годзе працягне працаваць другі клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №34 г.Магілёва» (вул. Габраўская, 16), 8 клас з беларускай мовай навучання – на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24).

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах трэба звяртацца па тэлефонах:

22-12-64, 31-07-85 («Сярэдняя школа №1 г.Магілёва»); 

24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 («Сярэдняя школа №34 г.Магілёва»).