Беларускі чацвер

ch 16 03 17 1Пад такой назвай 16 сакавіка прайшла сустрэча вучняў 5-х класаў з роднай мовай. Навучэнцы здзейснілі падарожжа у свет вуснай народнай творчасці і з вялікім захапленнем паўдзельнічалі ў аднаіменнай віктарыне. Дзеці з цікавасцю адгадвалі загадкі, чыталі вершы, скарагаворкі, працягвалі прыказкі і прымаўкі, расказвалі беларускія народныя казкі.

ch 16 03 17 3

Кожны вучань змог дакрануцца да багацця роднай мовы, створанага стагоддзі назад, адкрыць для сябе яшчэ адну старонку беларускай культуры.

ch 16 03 17 2

ch 16 03 17 4

          Беларуская мова… Наш гонар, наша слава, наша сіла, наша мудрасць. У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова.

Настаўнік Лабанава Т.В.

logo dark          abiturientu