logo mogilev 18


 god


 

55


 80

 


logo230px

  


parusa


 rashivalov

 

1

Вы здесь:

ch 13 04 17 11     

  Юбілей  народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

           13 красавіка 2017 года, у чацвер, для вучняў 8 “А” і 8 “Б” класаў у ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” была праведзена ілюстраваная лекцыя “Песняры зямлі беларускай”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

         

ch 13 04 17 1

ch 13 04 17 2

ch 13 04 17 3

ch 13 04 17 4

Вучні ўспомнілі раней вывучаныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, даведаліся пра асноўныя этапы жыцця і творчасці выдатных майстроў слова, пазнаёміліся з мясцінамі, дзе прайшло жыццё класікаў беларускай літаратуры, з выявай іх вобразаў у жывапісе, скульптуры, на медалях, манетах. У час мерапрыемства ў выкананні васьмікласнікаў прагучалі вершы Якуба Коласа “Мой дом”, “Восень”, “Будзь цвёрдым”, урывак з паэмы “Новая зямля”; вершы Янкі Купалы “Роднае слова”, “Спадчына”. Таксама вучні праслухалі выказванні, прысвечаныя мастакам слова, і вершы Я Янішчыц “Ружы Купалы”, М. Танка “Ля помніка Янку Купалу”,  М. Стральцова “Купала” .      

ch 13 04 17 6

ch 13 04 17 7

ch 13 04 17 8

ch 13 04 17 9

 ch 13 04 17 10

Янка Купала і Якуб Коласгэтыя імёны ў нашым уяўленні заўсёды побач. Мы  гаворым: Янка Купалаі  працягваемЯкуб Колас. І, наадварот, –Якуб Коласі Янка Купала…

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

logo dark          abiturientu