Беларускі чацвер

11 05 17 1

Родны край, Радзіма, Бацькаўшчына, зямля бацькоў…Яшчэ зусім маленькімі мы ўпершыню чуем гэтыя словы. А ці задумваліся вы, што яны значаць асабіста для вас? Кожны чалавек укладвае ў гэтыя словы нешта сваё. Для аднаго гэта ўся неабсяжная краіна ад мяжы да мяжы, для другога – гэта вёска, дзе жывуць яго бацькі, дзе жылі бацькі яго бацькоў, для трэцяга – гэта месца, дзе чалавек упершыню захапіўся дзівоснай прыгажосцю прыроды: адчуў водар кветак, пачуў спеў жаваранка, убачыў зіхатлівы ўсход сонца.

Пра гэта ішла гаворка на пазакласным мерапрыемстве “Мая Радзіма- Беларусь” для вучняў 5-ых класаў, якое было праведзена ў чацверг, 11 мая.

Вучні з вялікім задавальненнем чыталі вершы на беларускай мове , разгадвалі крыжаванкі, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, прыказак, з цікавасцю глядзелі відэа “Сем цудаў Беларусі”.

11 05 17 2

11 05 17 3

Вучні пераканаліся ў тым, што на нашай зямлі жывуць добразычлівыя,  гасцінныя, дружныя, працавітыя, шчырыя, цудоўныя людзі, імя якім – беларусы.

logo dark          abiturientu