Беларускі чацвер

                ch 25 05 17 5                                                                       

Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў, здаецца, гаварыць.
Паўднёва сонца плавіцца ўгары,
Зямля гарачая, нібыта прысак...
ЁН навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы.

Янка Сіпакоў

         У чацвер, 25 мая 2017 года, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” былі праведзены два мерапрыемствы.

       

 Для вучняў 5 “Д” класа настаўнік беларускай мовы і літаратуры Цімафеенка Н. Д. і загадчык бібліятэкі Парфёнава А. М. правялі гутарку-ўспамін “Ён навучыў, здаецца, гаварыць па-беларуску нават кіпарысы…” прысвечаную 100-годдзю з дня смерці Максіма Багдановіча. Дзеці даведаліся пра асноўныя вехі жыцця і асаблівасці творчасці паэта.Таксама вучні пазнаёміліся з некаторымі вершамі Максіма Багдановіча. Парфёнава А. М. пазнаёміла пяцікласнікаў з кніжнай выставай “Зорка Максіма”, якая дзейнічае ў школьнай бібліятэцы.

         Гледзячы ў час правядзення мерапрыемства ў зацікаўленыя вочы дзяцей, нельга было не пагадзіцца са словамі     Г. Каханоўскага: “Жыццёвы і творчы подзвіг Максіма Багдановіча сёння з’яўляецца гонарам і славай беларускай літаратуры, яе прамяністай зоркай, святло якой незгасальнае. Колькі б ні прайшло гадоў, з імем М. Багдановіча заўсёды будзе паўставаць вобраз паэта магутнай сілы. І магутнасць яго ўвасобілася ў любві да роднай зямлі, да роднага слова, у светлым лірызме, філасофскім асэнсаванні жыцця, у стойкасці як асобы, смеласці публіцыста, неўтаймаванасці жыццялюба, геніі мастака. Яго імя і творчасць выпрабаваліся часам і набылі неўміручасць.”

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ch 25 05 17 1

ch 25 05 17 2

 

ch 25 05 17 3

ch 25 05 17 4

Літаратурны дыктант

       І яшчэ адно мерапрыемства было праведзена ў апошні чацвер 2016/2017 навучальнага года.

       Згодна Плану правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, для вучняў 9-х і 10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі праведзены літаратурныя дыктанты па творах Якуба Коласа.

       Яшчэ раз вучні мелі магчымасць звярнуцца да спадчыны песняра і адчуць  прыгажосць роднага слова.

ch 25 05 17 6

ch 25 05 17 7

ch 25 05 17 8

ch 25 05 17 9

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

logo dark          abiturientu