Беларускі чацвер

ch 07 09 17 1

Вось і пачаўся новы навучальны год. Хутка праляцела лета, і кабінеты і калідоры ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” напоўніліся звонкімі дзіцячымі галасамі. Многае ў гэтым навучальным годзе для навучэнцаў будзе новым, нязведаным, штосьці складаным. Але нязменнай для іх  застанецца традыцыя адзінага дня беларускага маўлення, якая сфарміравалася ў нашай школе ў мінулым навучальным годзе. Кожны чацвер, як звычайна, беларуская мова будзе гучаць не толькі на ўроках.  Вучні будуць удзельнічаць у разнастайных пазакласных мерапрыемствах, глядзець відэаролікі, прысвечаныя беларускай тэматыцы, беларускамоўныя мультфільмы… Не будзем раскрываць усіх сакрэтаў!

У першы чацвер навучальнага года, 7 верасня, вучням былі прадэманстраваны  відэаролікі пра выдатных беларускіх дзеячаў : Ефрасінню Полацкую і Францыска Скарыну.  Вучні даведаліся пра самадданае служэнне свайму народу Ефрасінні Полацкай і асветніцкую друкарскую дзейнасць Францыска Скарыны, якую ен першы распачаў на беларускіх землях роўна 500 год таму назад.

ch 07 09 17 2

ch 07 09 17 3

Таксама для вучняў 9-га класа ў гэты чацвер была праведзена літаратурная гульня “Майстры паэтычнага слова”.

logo dark          abiturientu