Беларускі чацвер

ch 14 09 17 0

        17 верасня 2017 года спаўняецца 105 год з дня нараджэння  выдатнага беларускага паэта Максіма Танка. Менавіта гэтай юбілейнай даце была прысвечана экскурсія ў  “Віртуальны літаратурны музей Максіма Танка”, якая адбылася для вучняў 8-х класаў  у  ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” ў чацвер, 14 верасня.

ch 14 09 17 1      

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Цімафеенка Н. Д. “правяла” сваіх навучэнцаў па “залах” літаратурнага музея. Наведаўшы залу аўтара, залу творчасці, кіназалу, залу музыкі, музычны пакой і фотавыставу, васьмікласнікі даведаліся пра жыццё і творчасць Максіма Танка, убачылі цікавыя фотаздымкі паэта і членаў яго сям’і, паслухалі песні, напісаныя  на словы Максіма Танка, у выкананні ансамбля “Песняры”, прагледзелі відэаінтэрв’ю з паэтам.

ch 14 09 17 2

 

       Максім Танк пісаў пра сябе:

Я – чалавек, які умее

З грудка зямлі здабываць хлеб,

З сэрца свайго – песні…

        І ў гэтым пераканаліся  вучні восьмых класаў, наведаўшы “Віртуальны літаратурны музей Максіма Танка”.

ch 14 09 17 3

logo dark          abiturientu