Мова ў сэрцы назаўсёды

skaryna 3

У 2017 годзе споўнілася 500 гадоў з пачатку беларускага кнігадрукавання. І да гэтай даты і да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” быў прадстаўлены для школьнікаў і настаўнікаў інфармацыйны куток “Ад Скарыны да нашых дзён”.

skaryna 1Любы жыхар Беларусі ведае, хто такі Францішак Скарына.

Беларускі асветнік-гуманіст, першадрукар, вучоны, пісьменнік, перакладчык, мастак, лекар. Ён выдатны прадстаўнік беларускай культуры эпохі Адраджэння. 

Першая з кнiг — "Псалтыр" — была надрукавана ў Празе ў 1517 годзе. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзеныя на зразумелую тады для большасцi насельнiцтва старабеларускую мову. У iх першадрукар тлумачыў незразумелыя словы i звароты, змяшчаў рэлiгiйныя легенды, а таксама розныя звесткi па гiсторыi, геаграфii, этнаграфii, фiласофii, астраномii. Першадрукар выкарыстоўваў гравiраваны тытульны лiст, увёў прамежкi памiж словамi, абзацы.

Гэтыя кнiгi вялiкага беларуса ўспрымаюцца сёння як 

самая дарагая нацыянальная святыня, як сiмвал усёй тысячагадовай беларускай культуры.

skaryna 2

 

"Любiце кнiгу, бо яна — крынiца мудрасцi, ведаў i навукi, лекi для душы".

Францыск Скарына

logo dark          abiturientu