Беларускі чацвер

chB 14 09 17 1

14 верасня школьная бібліятэка ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” вітала ў сваіх сценах маленькіх чытачоў з групы падоўжанага дня. 

Для гэтай сустрэчы былі аформлены  кніжныя выставы  “Вытокі кніжнага слова”, “Свет прыроды ў казках”,  выстава часопісаў “Хіт-парад беларускіх часопісаў” і інфармацыйны стэнд “Родная мова – святыня народа”. Дзякуючы гэтаму, вучні змаглі пазнаёміцца з самабытнасцю роднай мовы, асаблівасцямі беларускага правапісу і алфавіту.

Таксама бібліятэкары пазнаёмілі маленькіх чытачоў з беларускімі казкамі і паказалі мультыплікацыйны фільм “Піліпка”.

chB 14 09 17 2

logo dark          abiturientu