Мова ў сэрцы назаўсёды

mova

Аддзелам адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва сумесна з грамадскай арганізацыяй  “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны” у 2016/2017 навучальным годзе быў арганізаваны і праведзены літаратурна-краязнаўчы конкурс “Мы – магілёўцы”. Конкурс быў прысвечаны 750-годдзю з дня заснавання горада Магілёва. З лістапада 2016 года па май 2017 года вучні дзяржаўных устаноў сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна г. Магілёва ўдзельнічалі ў 4 турах: гістарычным, літаратурным, мовазнаўчым і краязнаўчым.

Актыўны ўдзел прынялі ў гэтым конкурсе і вучні ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва”. Іх намаганні і добрыя веды  па гісторыі, беларускай мове і беларускай літаратуры прывялі  да перамогі.  ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” заняла II месца ў літаратурна-краязнаўчы конкурсе “Мы – магілёўцы”.

Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!

logo dark          abiturientu