Беларускі чацвер

ch 21 09 17 1

            Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала.

Для аднаго гэта ўся неабсяжная краіна ад мяжы да мяжы, для другога, гэта маленькая вёсачка,дзе жывуць яго бацькі, дзе жылі бацькі яго бацькоў, для трэцяга – гэта месца, дзе чалавек упершыню захапіўся дзівоснай прыгажосцю прыроды: адчуў водар кветак, пачуў спеў жаваранка, убачыў зіхатлівы ўсход сонца.

Пра гэта ішла гаворка на пазакласным мерапрыемстве “Зямля пад белымі крыламі, якое было праведзена ў чацвер, 20 верасня, у 2 “Б” класе.

ch 21 09 17 2

Вучні з вялікім задавальненнем чыталі вершы на беларускай мове , разгадвалі крыжаванкі, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, прыказак, з цікавасцю слухалі песні на беларускай мове.

ch 21 09 17 3

ch 21 09 17 4

ch 21 09 17 5

ch 21 09 17 6

ch 21 09 17 7

ch 21 09 17 9

ch 21 09 17 10

Вучні пераканаліся ў тым, што на нашай зямлі жывуць добразычлівыя, гасцінныя, дружныя, працавітыя, шчырыя, цудоўныя людзі, імя якім – беларусы і ў іх ёсць сапраўдны скарб – іх мова.Яны павінны абараняць сваю мову, бо яна самая прыгожая і самая цікавая. Мова — гэта іх спадчына:

     Ад прадзедаў спакон вякоў

     Мне засталася спадчына;

     Паміж сваіх і чужакоў

     Яна мне ласкай матчынай.

     

     Аб ей мне баюць казкі-сны

     Вясеннія праталіны,

     I лесу шэлест верасны,

     I ў полі дуб апалены...

          Янка Купала

 

logo dark          abiturientu