Беларускі чацвер

ch2 21 09 17 1

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі

Ты самацветаў яскравая нізка...

Уладзімір Дубоўка

Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі народнага паэта Беларусі Уладзіміра Дубоўкі прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой няпростая і цікавая.

Незвычайнай была  і наша чарговая сустрэча ў “беларускамоўны чацвер”, 21 верасня, у форме віктарыны пад назвай “Беларуская скарбонка”.

ch2 21 09 17 2

Мерапрыемства для вучняў 5-х класаў садзейнічала абагульненню ведаў, набытых у час урокаў беларускай мовы і літаратуры,  дапамагло раскрыць творчы патэнцыял вучняў, спрыяла выхаванню цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

ch2 21 09 17 3

ch2 21 09 17 4

 Таццяна Лабанава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

logo dark          abiturientu