Беларускі чацвер

ch2 28 09 17 1

28 верасня “беларускамоўны чацвер” зноў сабраў аматараў беларускай мовы.

Сярод вучняў  5 “Б” і “В” класаў была праведзена гульня “Разумнікі і разумніцы”. Гульнёўцы, падзяліўшыся на дзве каманды, дэманстравалі свае веды па беларускай мове. Удзельнікі адказвалі на прапанаваныя пытанні, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, займаліся перакладам з рускай мовы на беларускую.

ch2 28 09 17 2

Вучні абедзвюх каманд былі вельмі актыўнымі, пашыралі свой лексічны запас новымі словамі на беларускай мове. Добры настрой панаваў на працягу ўсяго мерапрыемства.

ch2 28 09 17 3

ch2 28 09 17 4

Па выніках гульні пераможцы і актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Давайце не цурацца нашай мовы,

Заўжды на мове роднай размаўляць,

Бо хіба ёсць пяшчотней што, чым словы,

Якія з вуснаў матчыных гучаць.

Яна крынічкай срэбнаю булькоча,

У паднябессе птушкаю ляціць

І зоркаю разганяе цемру ночы,

Дае нам сілы і жаданне жыць.

 

logo dark          abiturientu