Беларускі чацвер

ch 05 10 17 1 9

Якая прыгожая назва ў нашай краіны  –  Беларусь!

А яшчэ мы завем яе  –  Радзіма.

А яшчэ  –  Бацькаўшчына.

Радзіма ,  бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.

Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, – гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына , бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў – нашых дзядоў. І так аж ад самых далекіх продкаў.

Каб больш даведацца пра Беларусь, вучні другіх класаўнакіраваліся ў віртуальнае падарожжа па нашай краіне. 5 кастрычніка,уадзіны дзень беларускага маўлення, дзеці актыўна ўдзельнічалі ў пазакласным мерапрыемстве “Мая Беларусь”.

У гульні спаборнічалі 3 каманды, якія адказвалі на цікавыя пытанні, расказвалі самі пра беларускія адметныя мясціны, шэдэўры культуры і цікавыя гістарычныя факты. Гульня складалася з некалькіх раўндаў і конкурсу капітанаў. У выніку гульні вызначылася каманда-пераможца, поспех якой быў адзначаны дыпломам. Пажадаем усім далейшых творчых поспехаў і новых перамог!

ch 05 10 17 1 1

ch 05 10 17 1 2

ch 05 10 17 1 3

ch 05 10 17 1 4

ch 05 10 17 1 5

ch 05 10 17 1 6

ch 05 10 17 1 7

ch 05 10 17 1 8

logo dark          abiturientu