Беларускі чацвер

У рамках адзінага дня беларускага маўлення ў чацвер, 5 кастрычніка 2017 года, у  ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сярод вучняў 11–ых класаў прайшлі літаратурныя чытанні “Каханне, хараство роднай зямлі ў вершах Максіма Танка”. Мерпрыемства было прысвечана 105-й гадавіне з дня нараджэння паэта.

Вучні з цікавасцю прагледзелі прэзентацыю, прысвечаную жыццю і дзейнасці майстра паэтычнага радка, праслухалі песні «А ў полі вярба», «Аве Мария» на словы  паэта. З натхненнем адзінаццацікласнікі чыталі вершы Максіма Танка “Не будзь ніколі іншым”, “Дзень першага пацалунка”, “Ляжаць пакошаныя травы” і іншыя, прынялі ўдзел у іх абмеркаванні.

Праведзенае мерапрыемства дапамагло вучням асэнсаваць усё багацце і разнастайнасць паэтычнай спадчыны паэта.

Л. А. Козырава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”

logo dark          abiturientu