Беларускі чацвер

ch 12 10 17 1 1

Цікава прайшоў дзень беларускага маўлення ў 2 “Г” класе.

12 кастрычніка, у час фальклорнага свята “Кола года”, дзеці змаглі далучыцца да культурных , гістарычных і духоўных традыцый беларускага народа. Вядучыя, Васіль і Васілінка, пазнаёмілі дзяцей са святамі “Калядкі”, “Масленіца”,”Купалле”, “Дажынкі”, “Багач” і “Пакровы”.

У час мерапрыемства дзеці слухалі беларускія народныя песні, развучвалі прыпеўкі, чыталі вершы, па чарзе складалі народныя прыкметы, тлумачылі значэнне прыказак, адгадвалі загадкі.

Многія з гонарам расказалі пра заняткі сваіх прабабуль і прадзядуль, а потым прынялі ўдзел у гульнях “Першы сноп” і “Гаспаданька” .

Свята прынесла дзецям вялікае задавальненне і вясёлы настрой.

ch 12 10 17 1 2

ch 12 10 17 1 3

ch 12 10 17 1 4

ch 12 10 17 1 5

ch 12 10 17 1 6