Беларускі чацвер

ch 12 10 17 2 1

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты – у кожным слове

Душа яднаецца з душой.

Ігар Пракаповіч

Гэтыя прыгожыя словы прысвечаны нашай роднай мове. Кожны з прысутных адчуў, як любіць аўтар гэтых задушэўных лірычных радкоў сваю родную мову – мілагучную, прыгожую, як даражыць ёй і вельмі хоча, каб і мы не цураліся роднай мовы.

12 кастрычніка 2017 года для вучняў 7-х класаў быў праведзены моўны турнір “Як наша слова адгукнецца?”

Падзяліўшыся на 2 каманды, вучні паказалі свае веды па беларускай мове. Удзельнікі адказвалі на прапанаваныя пытанні, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, аднаўлялі словы, у якіх “згубіліся” першыя склады.

Вучні былі вельмі актыўнымі. На працягу мерапрыемства панаваў добры настрой.

Мерапрыемства садзейнічала абагульненню ведаў, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратуры, спрыяла выхаванню пачуцця любові і павагі да беларускай мовы. 

ch 12 10 17 2 2

ch 12 10 17 2 3

ch 12 10 17 2 4

logo dark          abiturientu