Беларускі чацвер

ch 19 10 17 1 1

Патрабаванне сучаснага часу- звярнуць увагу на родную мову. У нашайшколе №40 г. Магiлева ўведзен дзень зносiн на беларускай мове (адзiн у тыдзень). Вось у гэты дзень вельмi зручна выкарыстоўваць  народныя гульнi. Мiнавiта ў гульнях дзецi  хутчэй спасцiгаюць тонкасцi сваёй мовы.

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізычна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве.

Беларускія народныя гульні  вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.

Беларускiя гульнi я выкарыстоўваю ў сваёй  рабоце .

Вучнi 2 «Д» класа з вялiкiм задавальненнем гуляюць у беларускiя гульнi. Такiя як «Вожык и Мышы».

ch 19 10 17 1 2

ch 19 10 17 1 3

Народныя гульні ў комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі з’яўляюцца асновай для фарміравання ў дзяцей неабходных фізічных якасцей і навыкаў, выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа. Беларускія народныя гульні таксама садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці.

logo dark          abiturientu