Беларускі чацвер

 

ch 19 10 17 2 1

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.

Якуб Колас

Гэтыя лаканічныя радкі песняра сталі своеасаблівай формулай выражэння любві да роднай зямлі. Мы адчулі подых мінулага і бусел, узмахнуўшы крыламі, нібы паклікаў нас далей у дарогу – прайсціся па тых сцежках, якімі хадзілі паэты.

19 кастрычніка разам з вучнямі 6-х класаў мы прайшліся жыццёвымі сцежкамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Знаёміліся з біяграфіяй і творчасцю народных паэтаў, успаміналі знакамітыя вершаваныя радкі, якія радуюць сэрцы, яднаюць думкі паэтаў і нашы пачуцці.

 

ch 19 10 17 2 2

ch 19 10 17 2 3

ch 19 10 17 2 5

ch 19 10 17 2 4

 

Песняра святое імя

Назаўсёды ў сэрцы захаваем.

logo dark          abiturientu