Беларускі чацвер

19 кастрычніка 2017 года у ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылося пазакласнае мерапрыемства “У гасцях у беларускай казкі”. У ім удзельнічалі вучні 6 “Г”, 6 “Д” і 7 “Б” класаў. Заданні вучням прапаноўваліся ў гульнявой форме. У якасці казачных гасцей былі запрошаны Баба Яга, Воўк і Пеўнік, якія і праводзілі для зяцей гульні і віктарыны.

ch 19 10 17 3 1

ch 19 10 17 3 2

   У ходзе размінкі вучні успомнілі казкі, у назвах якіх сустракаюцца лічбы, а таксама адказалі на мноства цікавых пытанняў.

Першым заданнем казачных гасцей была віктарына па казках, у якой было 6 пытанняў: прывесці прыклады адмоўных лічб у матэматыцы і адмоўных герояў у беларускіх казках; назваць тры добрыя справы малодшага брата Івана з казкі “Два браты”; пазнаць казку па канцоўцы і па пачатку; прадоўжыць назвы беларускіх народных казак і падлічыць хуткасць палёту Бабы Ягі ў Трыдзевятае царства.

ch 19 10 17 3 3

У якасці другога задання вучні прэзентавалі прынесеныя імі кнігі з беларускімі казкамі.

ch 19 10 17 3 4

Да спадобы прыйшлася дзецям і крыжаванка па беларускіх казках – трэцяе заданне.

Але самым цікавым заданнем для дзяцей з’явілася апошняе – чацвёртае: пастанова лялечнага тэатра “Як кот звяроў напалохаў”, загадзя падрыхтаваная групай дзяцей.     

ch 19 10 17 3 5

ch 19 10 17 3 6

З усімі заданнямі Бабы Ягі, Пеўніка і Воўка вучні вельмі добра справіліся, таму мерапрыемства прайшло на высркім эмацыянальным узроўне і прынесла ім вялікае задавальненне. Згадваючы беларускія народныя казкі, школьніккі ўзнавілі і свае матэматычныя веды.

logo dark          abiturientu