Беларускі чацвер

ch 19 10 17 1 

У бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва”  прайшло мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання “Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання”. Навучэнцы 9-х класаў даведаліся пра гісторыю стварэння паперы, якую вынайшлі  ў Кітаі,  пра тое,  як з'явіліся першыя рукапісныя кнігі,  калі і дзе была надрукавана першая кніга ў свеце "Алмазная Сутра".

Таксама бібліятэкар Мільто Н. А. расказала дзецям, што прыдумаў друкарскі станок немец Іаган Гутэнберг, што славянская азбука, кірыліца, створана братамі Кірылам і Мяфодзіем. А беларускага першадрукара Францыска Скарыну дзеці ведалі самі, назвалі і дату выхаду першай друкаванай кнігі – 1517 год.

ch 19 10 17 2

ch 19 10 17 3

У ходзе мерапрыемства вучні паспрабавалі прачытаць у бібліятэцы факсімільнае выданне  гэтай кнігі на стараславянскай мове. А яшчэ адказалі на пытанні віктарыны "Кніжная кладавая" і паглядзелі відэа пра друкарню ў Расіі, дзе да гэтага часу робяць эксклюзіўныя кнігі малым накладам на друкарскім станку на паперы, якую замаўляюць у Францыі і якая праіснуе каля 1000 гадоў, а сшываюць гэтыя кнігі ўручную.

         “Падарожжа” было цікавым і павучальным для дзевяцікласнікаў.

Наталля Мільто,

бібліятэкар.

logo dark          abiturientu