Беларускі чацвер

ch 26 10 17 1 1

26 кастрычніка вучні 8 “Г” класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” Удзельнікам было прапанавана прадэманстраваць свае веды па беларускай мове і літаратуры, веданне беларускага фальклору і традыцый, гісторыі нашай краіны, а таксама дзяржаўнай сімволікі. Вучні спаборнічалі камандамі, але і кожны ўдзельнік паасобку мог прынесці балы сваёй камандзе.

Час гульні прайшоў вельмі хутка, і трэба было падводзіць вынікі. З перавагай у некалькі балаў перамогу атрымала каманда “Беларусы”. Астатнія каманды атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.

ch 26 10 17 1 2

logo dark          abiturientu