Беларускі чацвер

ch 26 10 17 2 6

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

 Баравая ў казачнай красе. 

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

            Менавіта беларуская мова сабрала вучняў на чарговае мерапрыемства ў чацвер.

26 кастрычніка ў 5 “В” класе была праведзена віктарына “Знаўцы беларускай мовы”.

 

Вучні, падзяліўшыся на тры каманды, з азартам удзельнічалі ў наступных конкурсах: выразна, эмацыянальна чыталі вершы пра беларускую мову, давалі агульную назву прапанаваным словам, складалі прыказкі, тлумачылі іх сэнс, з задавальненнем дэманстравалі іх з дапамогай мімікі і жэстаў, “гулялі ў рыфмы”, адгадвалі загадкі і разгадвалі рэбусы. Асабліва спадабаўся дзецям конкурс скарагаворак. Вучні добра справіліся з усімі заданнямі. У выніку настрой ва ўсіх быў выдатны, нават нягледзячы на тое, што перамагла ўсё ж адна каманда, каманда “Сябры”, якая і атрымала дыплом пераможцы.

ch 26 10 17 2 3

ch 26 10 17 2 4

ch 26 10 17 2 5

 

logo dark          abiturientu