Беларускі чацвер

ch 26 10 17 2 1

26 кастрычніка 2017 года у рамках правядзення дня беларускага маўлення для вучняў 2-х  класаў прайшла літаратурная гасцёўня “Гучы, родная мова!” Мерапрыемства мела наступную мэту: садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю, яго мінулага, цяперашняга і будучага. Таксама узняць узровень цікавасці да жыцця і творчасці выдатных паэтаў Беларусі.

Навучэнцы чыталі вершы такіх вялікіх паэтаў як Я. Купала, Я. Колас, П. Броўка, А.Куляшоў, Н. Гілевіч і інш., з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, прагледзелі тэматычныя відэакліпы, праслухалі выканаўцаў беларускіх песень. 

Якія цудоўныя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе”, і густое “чаго”.

П.Панчанка

А гэтыя словы, сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў літаратурнай гасцеўні. Вучні паказалі добрыя веды па вуснай народнай творчасці.

ch 26 10 17 2 2

 Вершы, загадкі, крыжаванкі, прымаўкі, прыказкі – усё было вельмі цікава і пазнавальна!

logo dark          abiturientu