Беларускі чацвер

ch 09 11 17 1 1

Мова  -  частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.

Да таямніц роднай мовы яшчэ раз дакрануліся ў чацвер, 9 лістапада 2017 года, шасцікласнікі ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” ў час правядзення інтэлектуальнага конкурсу “У роднай мовы роднае карэнне”.

ch 09 11 17 1 2

Вучні, падзяліўшыся на каманды, прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Яны адказвалі на пытанні, прысвечаныя гісторыі нашага краю, яго традыцыям і людзям, што праславілі родны край. Шасцікласнікі з цікавасцю рашалі лінгвістычныя задачы і моўныя прапорцыі. Вучні паспрабавалі сябе ў ролі “шыфравальшчыкаў”,  разгадваючы афарызм Кузьмы Чорнага і “паэтаў”, падбіраючы рыфмы да слоў.

ch 09 11 17 1 3

ch 09 11 17 1 4

Па выніках праведзеных конкурсаў была выяўлена каманда-пераможца, якая атрымала дыплом. Фінальным акордам мерапрыемства  прагучалі “Дзесяць запаведзяў” Віктара Шведа:

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю жыцця век.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

logo dark          abiturientu