Вы здесь:

ch 09 11 17 2 4

Самае цудоўнае слова на Зямлі – МАМА. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек, і на ўсіх мовах яно гучыць аднолькава кранальна і ласкава. І колькі б табе ні было гадоў, пяць ці пяцьдзясят, – табе заўсёды патрэбна мама, яе пяшчота, яе погляд. І чым мацней твая любоў да мамы, тым радасней і святлей жыццё.

Гэтыя словы, сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў конкурсу чытальнікаў “Адзіная мая матуля”, які прайшоў  9 лістапада 2017 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва”. Мерапрыемства мела наступныя мэты: стварыць умовы  для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхоўваць любоў да сваёй краіны праз дыялог культур.

ch 09 11 17 2 1

ch 09 11 17 2 2

ch 09 11 17 2 3

Дзевяцікласнікі паказвалі майстэрства выканання паэтычных твораў беларускіх і англійскіх паэтаў. З натхненнем дэкламавалі вядомыя вершы, якія кожны з вучняў стараўся прачытаць па-новаму, перадаць свае пачуцці. Навучэнцы  паказалі добрыя веды як па беларускай, так і па англійскай мове. Атрымалася сапраўднае паэтычнае свята.

Ірына Легунова,

Святлана Сцебіхава,

настаўнікі англійскай мовы.

logo dark          abiturientu