Беларускі чацвер

ch 23 11 17 2 1

Адчуваючы сябе часцінкай цэлага, чалавек заўсёды шукаў у прыродзе сугучнае свайму настрою, сваім перажыванням. І знаходзіў – ці ў радасным журчанні ручайка, ці у светлай сонечнай раніцы, ці ў сумнай мелодыі восеньскага дажджу. Пейзажная лірыка перадае ўражанні, пачуцці, выкліканыя з’явамі, малюнкамі прыроды. Такія вершы ажыўляюць ва ўяўленні чытача блізкія карціны родных мясцін і дапамагаюць знайсці ў штодзённасці сапраўдную прыгажосць. Чалавек і сам становіцца прыгажэйшым, мудрэйшым, больш чуйным, калі зліваецца душой з прыродай.    Пейзажная лірыка вылучаецца асаблівай маляўнічасцю, зрокавай выразнасцю, багаццем гукапісу – сродкамі, якія дапамагаюць убачыць і адчуць хараство і гармонію ў прыродзе. Вельмі блізкія да пейзажных вершаў пейзажныя карціны. Паэзія і жывапіс – найцудоўнейшыя віды мастацтва.

Вучні 6 “Е” класа на пазакласным мерапрыемстве  “Паэтычны каляндар прыроды” увайшлі ў чароўны свет жывапісу і паэзіі.

ch 23 11 17 2 2

ch 23 11 17 2 3

З вялікім задавальненнем чыталі вершы пра любімую пару года, расказвалі пра мастакоў і карціны, якія напісаны на такую ж тэму.

Навучэнцы пераканаліся ў тым, што чалавек і прырода павінны жыць у гармоніі.

logo dark          abiturientu