Беларускі чацвер

ch 23 11 17 4

Мой верш — мая душа

І думка шчырая мая!

У кожным слове маё я.

Мой верш — мая душа.

Цішка Гартны

Выстава-роздум “Не хіліся, дуб зялёны” да 130-годдзя з дня нараджэння Цішкі Гартнага прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.


Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) ўвайшоў у літаратуру «песняром працы i змагання», «першым пралетарскім паэтам Беларусі», як яго называлі – аўтарам першага закончанага беларускага рамана. Як мастак ён склаўся на перакрыжаванні дзвюх гістарычных эпох.     Складанасць гэтага моманту адбілася ў яго літаратурнай дзейнасці, паўплывала на характар яго творчых пошукаў. Плённа працуючы амаль ва ўcix літаратурных жанрах, пісьменнік пакінуў значную спадчыну. Не ўсё створанае ім вытрымала выпрабаванне часам, тым не менш услед за Янкам Купалам i Якубам Коласам Цішка Гартны заняў сталае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.

logo dark          abiturientu