Беларускі чацвер

ch 30 11 17 1 1

У свой час Цётка (Алаіза Пашкевіч) сказала словы, якія не губляюць сваёй актуальнасці на працягу стагоддзяў: «Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, — гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы». Менавіта гэтаму і была прысвечана клубная гадзіна “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”, якая прайшла 30 лістапада ў 3 “Б” класе.

У час мерапрыемства вучні ўспомнілі, што сімвалізуе сцяг, герб і гімн, пазнаёміліся з неафіцыйнымі сімваламі беларускага краю: нацыянальным адзеннем і стравамі, даведаліся пра жамчужыну беларускага каменнага дойлідства, паразважалі над пытаннем: “Чаму Беларусь называюць сінявокай?” і праверылі свае веды у віктарыне.

ch 30 11 17 1 2

ch 30 11 17 1 3

ch 30 11 17 1 5

ch 30 11 17 1 7

У канцы занятка вучні прыйшлі да высновы, што самы галоўны наш скарб – гэта людзі, якім лёс даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. 

ch 30 11 17 1 4

ch 30 11 17 1 8

ch 30 11 17 1 6

logo dark          abiturientu