Беларускі чацвер

ch 07 12 17 2 1

7 снежня 2017 года ў групе падоўжанага дня №2 першых класаў прайшла гульня-падарожжа "Беларуская скарбонка". У час мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у наступных конкурсах: "Перакладчыкі", "Назаві на беларускай мове", "Адгадай казку", "Конкурс загадак", "Збяры ў кошык ядомыя грыбы", "Здагадайся, што я загадаў".

Дзеці з вялікай цікавасцю і ахвотай прымалі ўдзел у гульні, задумваліся, дзівіліся і спрабавалі разважаць, шукаць адгадкі і знаходзіць іх на гульнявых картках і ў кніжках, якія былі ім прапанаваны ў дапамогу, для таго, каб яны не разгубіліся, а змаглі арыентавацца і паспрабаваць знайсці правільны адказ .

Прыняўшы ўдзел у конкурсах, вучні  пашырылі свой кругагляд, развілі навыкі маўлення на роднай мове, навучыліся разам шукаць адказы на складаныя пытанні.

ch 07 12 17 2 2

Конкурс “Адгадай казку”.

 

ch 07 12 17 2 3

Конкурс “Набяры ў кошык ядомых грыбоў".

 

ch 07 12 17 2 4

Конкурс “Перакладчыкі”.

 

Таццяна Кандрацьева,

выхавацель групы падоўжанага дня №2

logo dark          abiturientu