Беларускі чацвер

ch 07 12 17 3 1

2017 год – юбілейны для ўсёй нашай краіны. Шчаслівай стала беларуская зямля таму,  што ў далёкім 1882 годзе нарадзіліся адразу два яе вялікія сыны. І вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа. 2017 год праходзіць пад знакам 135-годдзя з дня нараджэння знакамітых песняроў Беларусі. Таму ў рамках адзінага дня беларускага маўлення 7 лістапада 2017 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сярод вучняў 11-х класаў была праведзена літаратурная гасцёўня “Песняры слова і мастацтва”.

Гэтае мерапрыемства, якое пачалося з меладычнай песні “Мой родны кут”, стала сапраўдным святам для дзяцей. Вучні падрыхтавалі паведамленні і прэзентацыі  аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. У час мерапрыемства прагучалі найбольш яркія і адметныя творы: “Сын і маці”, “Мая малітва”, “Песня” Янкі Купалы, “Пясняр”, “Адлёт жураўлёў”, “Песня аб вясне” Якуба Коласа.

ch 07 12 17 3 2

Адзінаццацікласнікі праінсцэніравалі ўрывак “Дзядзька-кухар” з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. Вельмі забаўнай, вясёлай паўстала карціна прыгатавання клёцак на бярозавіку.

ch 07 12 17 3 3

ch 07 12 17 3 4

Праведзенае мерапрыемства дапамагло вучням асэнсаваць багацце і разнастайнасць творчай спадчыны паэтаў, абудзіць нацыянальную свядомасць. Нашчадкі будуць заўсёды ўдзячныя тварцам, так як іх мастацтва дапамагае нам сёння знайсці свой шлях у жыцці.

ch 07 12 17 3 5

 

Людміла Козырава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

logo dark          abiturientu