Беларускі чацвер

ch 14 12 17 1 1

Гісторыя свайго народа, яго звычаі і традыцыі заўсёды цікавілі і цікавяць нашчадкаў. Не засталіся абыякавымі да гістарычнага мінулага нашай Бацькаўшчыны і вучні 9 “В” класа, якія 14 снежня, у чацвер, прынялі ўдзел у віктарыне “Народны каляндар”.

Падзяліўшыся на каманды, хлопцы і дзяўчаты выконвалі прапанаваныя заданні: успаміналі беларускую міфалогію, адказвалі на пытанні, звязаныя са святамі беларусаў, прыгадвалі народныя прыкметы і суадносілі іх з пэўнымі святамі, а таксама вызначалі асаблівасці абрадаў святкавання Купалля, Масленіцы, Вялікадня, Калядаў.

На працягу мерапрыемства панаваў добры настрой і зацікаўленасць тэмай.

Па выніках віктарыны дыпломы атрымалі як каманда-пераможца, так і каманда-ўдзельніца. Акрамя гэтага, узнагароджаны былі і самыя актыўныя ўдзельнікі з кожнай каманды. 

ch 14 12 17 1 2

ch 14 12 17 1 3

ch 14 12 17 1 4

logo dark          abiturientu