Беларускі чацвер

 ch 11 01 18 01 1

Бязродная песня паэтава,

што птах са сляпымі вачыма.

Данута  Бічэль-Загнетава –

якая паэтка айчынная!

Анатоль Сыс

Ад роднай беларускай зямлі, ад яе бяздонных крыніцаў і рэкаў, ад спеўнага пошуму лясоў і шчырай народнай песні бярэ свае вытокі паэзія Дануты Бічэль. Улюбёнасць у гэтую зямлю, чуйная ўвага і пашана да роднага слова, крэўная знітаванасць з “людствам працы” нарадзіла ў душы будучай паэткі неадольнае жаданне “сказаць свету пра тых, каго іншыя не ведаюць, аб тым, аб чым іншыя за мяне не скажуць”.

        

80-гадоваму юбілею паэткі была прысвечана гадзіна паэзіі “Аб чым спявае душа?”, якая прайшла 11 студзеня 2018 года ў 9 “А” і 9 “Б” класах ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” у рамках адзінага дня беларускага маўлення. Вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Дануты Бічэль, праслухалі вершы паэткі на розную тэматыку  ў выкананні аднакласнікаў, выказалі свае меркаванні наконт пачутага.

ch 11 01 18 01 2

         Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе выхаванню ў вучняў чуйнасці да роднага слова і павагі да сваіх карнёў.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

logo dark          abiturientu