Беларускі чацвер

ch 11 01 18 02 1

У чацвер,11 студзеня 2018 года, для вучняў 8-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” ў рамках адзінага дня беларускага маўлення была праведзена віктарына “Магілёў – мой родны горад”.

Гэта мерапрыемства выклікала цікавасць да багатай гісторыі і культуры Магілёва. Вучні  гаварылі пра цікавыя факты, звязаныя з гісторыяй Магілёўшчыны, адказвалі на прапанаваныя пытанні віктарыны, правялі завочную экскурсію па вуліцах горада.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў вучняў любові да Радзімы, да роднага краю.

Марыя Кірыленка,

Вольга Шындыч,

настаўнікі фізікі і матэматыкі.

logo dark          abiturientu