Беларускі чацвер

 ch 18 01 18 3 1

18 студзеня 2018 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” ў рамках адзінага  дня беларускага маўлення вучні 6-х класаў прынялі ўдзел у  конкурсе чытальнікаў вершаў сучасных беларускіх паэтаў “Няхай гучыць паэтаў слова”.

         

Вучні правялі вялікую падрыхтоўчую работу да конкурсу: знайшлі кароткія звесткі з біяграфіі сучасных беларускіх паэтаў, раздрукавалі іх партрэты, падрыхтавалі вершы майстроў слова для выразнага чытання. У ходзе конкурсу шасцікласнікі праявілі сваю эрудыцыю і здольнасць  выразна чытаць творы на беларускай мове. Асабліва запомніліся выступленні Ахрэменкі Данііла, Вернікоўскага Арсенія, Гуляшовай Лізаветы, Гурковай Ганны, Казаковай Аляксандры, Мачэкінай Варвары, Сенцюровай Дар’і.

ch 18 01 18 3 2

          Конкурс спрыяў выхаванню павагі да роднай мовы і да творцаў, якія на гэтай мове пішуць.

Інеса Корнева,

настаўнік рускай мовы і літаратуры

logo dark          abiturientu