Беларускі чацвер

shup 2

21 снежня 2017 года ў ДУА “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” ў рамках адзінага дня беларускага маўлення было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Прамысловыя прадпрыемствы Беларусі”. У гэтым мерапрыемствепрынялі ўдзел вучні 10-х класаў.

Дзесяцікласнікізмаглі віртуальна пазнаёміцца з прадпрыемствамі легкай і цяжкай прамысловасці нашай краіны. На практыцы вучні правялі даследаванні па якасці малочнай прадукцыі розных прадпрыемстваў, якасці шампуняў і сінтэтычных мыючых сродкаў, пазнаёміліся з прадукцыяй  нафтаперапрацоўчай прамысловасці. У ходзе мерапрыемства вучні “змаглі прымерыць” на сябе прафесіі тэхнолага, лабаранта, інжынера, даследчыка, маркетолага. Таксама вучні даведаліся, у якіх навучальных установах можна атрымаць прафесіі, каб працаваць на прамысловых прадпрыемствах нашай краіны.

 

shup 1

 Гэтае мерапрыемства вельмі спадабалася вучням, так  як яно дапамагло ім бліжэй пазнаёміцца з прафесіямі, якія так патрэбны для працы на прамысловых прадпрыемствах  Беларусі. Хтосьці з вучняў толькі больш упэўніўся ў сваім выбары, а хтосьці зацікавіўся прафесіямі, з якімі пазнаёміўся ў ходзе  мерапрыемства.

Святлана Шупілава,

Наталля Хадыка

 настаўнікі хіміі

logo dark          abiturientu