Беларускі чацвер

ch 25 01 18 1 1

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Пад такім эпіграфам 25 студзеня прайшло пазакласнае мерапрыемства ў рамках адзінага дня маўлення ў 7 “А” класе.

Вучні яшчэ раз дакрануліся да сакавітай, мілагучнай нашай беларускай мовы. Удзельнікі мерапрыемства з вялікай асалодай чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, з цікавасцю разгадвалі лінгвістычныя загадкі, шарады, рэбусы,крыжаванкі.

ch 25 01 18 1 2

ch 25 01 18 1 3

Навучэнцы пераканаліся ў тым, што беларуская мова – вялікі і бясцэнны скарб нашага народа. Яе трэба берагчы, як самую дарагую спадчыну нашых продкаў.

Давайце не цурацца нашай мовы,

Заўжды на мове роднай размаўляць,

Бо хіба ёсць пяшчотней што, чым словы,

Якія з вуснаў матчыных гучаць.

Таццяна Лепяшко,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

logo dark          abiturientu